Вы тут

У Бабруйску затрымалі чарговых чорных рыэлтараў


Сё­ле­та гэ­та ўжо дру­гая па лі­ку гру­па, якая зай­ма­ла­ся ў го­ра­дзе на Бя­рэ­зі­не не­за­кон­ным аб­ме­нам і про­да­жам ква­тэр.

Мяр­ку­ец­ца, што ах­вя­ра­мі зла­мыс­ні­каў ста­лі ка­ля 10 ча­ла­век. Не­ка­то­рыя з іх зло­ўжы­ва­лі ал­ка­го­лем і ме­лі за­па­зы­ча­насць па кварт­пла­це. На не­за­кон­ных здзел­ках у пе­ры­яд з 2009 па 2013 год псеў­да­ры­эл­та­ры за­ра­бі­лі звыш 880 міль­ё­наў руб­лёў.

— Ар­га­ні­за­та­рам і ка­ар­ды­на­та­рам не­за­кон­най дзей­нас­ці вы­сту­піў 47-га­до­вы мяс­цо­вы жы­хар, ра­ней су­дзі­мы за ана­ла­гіч­нае зла­чын­ства, — удак­лад­ніў на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня Дэ­парт­амен­та фі­нан­са­вых рас­сле­да­ван­няў КДК па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Аляк­сандр Ша­рой­кін. — Ён жа зай­маў­ся по­шу­кам «клі­ен­таў», афарм­лен­нем здзе­лак па куп­лі-про­да­жы і атры­ман­нем на­яў­ных гро­шай. Ас­тат­нія ўдзель­ні­кі да­во­дзі­лі клі­ен­таў «да кан­ды­цыі» і мя­ня­лі іх ква­тэ­ры на неш­та пра­сцей­шае.

У да­чы­нен­ні да 3 асоб зла­чын­най гру­поў­кі (двое з іх ужо за­тры­ма­ны) Га­лоў­ным след­чым упраў­лен­нем След­ча­га ка­мі­тэ­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь рас­па­ча­та кры­мі­наль­ная спра­ва. На транс­парт і ма­ё­масць аб­ві­на­ва­ча­ных на­кла­дзе­ны арышт. За не­за­кон­ную прад­пры­маль­ніц­кую дзей­насць без дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі і лі­цэн­зіі ім па­гра­жае па­ка­ран­не ў вы­гля­дзе па­збаў­лен­ня во­лі тэр­мі­нам ад 2 да 7 га­доў з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.