Вы тут

Там, дзе галоўнае — музыка


Ле­тась Ма­ла­дзе­чан­ская дзі­ця­чая шко­ла мас­тац­тваў ад­зна­чы­ла сваё 65-год­дзе

і Мі­ха­іл Ка­зі­нец, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі. Ся­род сла­ву­тых вы­пуск­ні­коў Ры­гор Са­ро­ка, за­слу­жа­ны дзе­яч мас­тац­тваў на­шай кра­і­ны; Свят­ла­на Ба­роў­ская, тэ­ле­вя­ду­чая; Алег Елі­се­ен­каў, кам­па­зі­тар і вы­ка­наў­ца; Вя­ча­слаў Су­лім­скі, са­ліст Ма­ры­ін­ска­га тэ­ат­ра і мно­гія ін­шыя. Сён­ня ж у шко­ле на ся­мі ад­дзя­лен­нях на­ву­ча­ец­ца больш за 600 вуч­няў. Ула­дзі­мір ЯЦЫ­НО­ВІЧ, ды­рэк­тар шко­лы мас­тац­тваў, рас­ка­заў пра асаб­лі­вас­ці сва­ёй на­ву­чаль­най уста­но­вы, яе да­сяг­нен­ні і пла­ны.

[caption id="attachment_73089" align="alignnone" width="600"]Ула­дзі­мір Яцы­но­віч, ды­рэк­тар Ма­ла­дзе­чан­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў. Ула­дзі­мір Яцы­но­віч, ды­рэк­тар Ма­ла­дзе­чан­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў.[/caption]

— Ня­хай 65-год­дзе і не лі­чыц­ца круг­лым юбі­ле­ем, але для мя­не гэ­та бы­ло вель­мі хва­лю­ю­ча, — пры­знаў­ся Ула­дзі­мір Паў­ла­віч. — Як мне зда­ец­ца, той год быў вель­мі па­зі­тыў­ным і па вы­ні­ках. Шко­ла за­ва­я­ва­ла 5 пе­ра­мог між­на­род­на­га ўзроў­ню. На­шы дзе­ці ез­дзі­лі на кон­кур­сы ў Грэ­цыю і Бель­гію. Мы атры­ма­лі больш за 20 пе­ра­мог аб­лас­но­га ўзроў­ню. Уво­гу­ле ж за мі­ну­лы год шко­ла за­ва­я­ва­ла больш за 40 пе­ра­мог у роз­ных кон­кур­сах. А 27 лаў­рэ­а­таў спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі — ліч­ба, якой асаб­лі­ва га­на­рац­ца ў на­шай шко­ле. У нас пра­цуе 22 мас­тац­кія і на­ву­чаль­ныя ка­лек­ты­вы, дзе­вяць з якіх ма­юць най­мен­не «ўзор­ны» і «на­род­ны». Больш за 100 кан­цэр­таў, якія да­лі на­шы на­ву­чэн­цы ў мі­ну­лым го­дзе, — па­каз­чык твор­чай ак­тыў­нас­ці шко­лы.

Ма­ла­дзе­чан­ская шко­ла мас­тац­тваў з'яў­ля­ец­ца цэнт­рам ме­та­дыч­на­га аб'­яд­нан­ня, ку­ды ўва­хо­дзяць ча­ты­ры ра­ё­ны Мін­скай воб­лас­ці: Ма­ла­дзе­чан­скі, Ва­ло­жын­скі, Мя­дзель­скі, Ві­лей­скі. Ме­на­ві­та тут пра­хо­дзяць ад­бо­рач­ныя рэ­гі­я­наль­ныя кон­кур­сы.

— Што­год мы пла­ну­ем ка­ля 30 ме­ра­пры­ем­стваў, — рас­каз­вае ды­рэк­тар шко­лы. — Па­коль­кі гэ­та ме­та­дыч­нае аб'­яд­нан­не, то ў нас час­та вы­сту­пае са сва­і­мі кан­цэр­та­мі пра­фе­су­ра Ака­дэ­міі му­зы­кі, вя­ду­чыя спе­цы­я­ліс­ты пра­вод­зяць май­стар-кла­сы па ўсім спект­ры му­зыч­ных ін­стру­мен­таў. Без­умоў­на, гэ­та ўплы­вае і на пра­фе­сій­ны ўз­ро­вень на­шых вы­клад­чы­каў і на­ву­чэн­цаў.

[caption id="attachment_73091" align="alignnone" width="600"]На­род­ны ан­самбль на­род­най пес­ні «Ха­ра­шу­ха» На­род­ны ан­самбль на­род­най пес­ні «Ха­ра­шу­ха»[/caption]

У шко­ле пра­цуе сем ад­дзя­лен­няў: «Фар­тэ­пі­я­на», «Ха­ра­выя спе­вы», «Струн­ныя смыч­ко­выя ін­стру­мен­ты», «На­род­ныя струн­ныя ін­стру­мен­ты», «Ду­ха­выя і ўдар­ныя ін­стру­мен­ты», «Ба­ян, акар­дэ­он» і «Тэ­о­рыя му­зы­кі». Дзе­ці мо­гуць на­ву­чыц­ца іг­раць на фар­тэ­пі­я­на, скрып­цы, ві­я­лан­чэ­лі, флей­це, га­боі, клар­нэ­це, фа­го­це, блок-флей­це, вал­тор­не, трам­бо­не, тру­бе, ту­бе, сак­са­фо­не, до­мры, гі­та­ры, ба­ла­лай­цы, цым­ба­лах, ба­я­не, акар­дэ­о­не, а так­са­ма на ўдар­ных ін­стру­мен­тах.

— Спа­дзя­ю­ся, у хут­кім ча­се ў нас з'я­віц­ца яшчэ і кант­ра­бас, — за­ўва­жае ды­рэк­тар шко­лы. — Гэ­та, да­рэ­чы, для школ вель­мі рэд­кі ін­стру­мент, але для та­го, каб спектр струн­ных смыч­ко­вых ін­стру­мен­таў быў поў­ным, трэ­ба, каб кант­ра­бас быў прад­стаў­ле­ны. А ў на­шым ду­ха­вым ад­дзя­лен­ні мож­на на­ву­чыц­ца іг­раць амаль на ўсіх ду­ха­вых, у тым лі­ку і на та­кім рэд­кім для му­зыч­ных школ ін­стру­мен­це, як фа­гот.

Шко­ла на­ву­чае дзя­цей у асноў­ным ака­дэ­міч­ным жан­рам му­зы­кі. Але ле­тась на­ву­чэ­нец Ула­дзі­мі­ра Паў­ла­ві­ча па кла­се сак­са­фо­на Кос­ця Ве­ра­мей стаў пе­ра­мож­цам між­на­род­на­га джа­за­ва­га кон­кур­су «Jazz-Tіme», які пра­хо­дзіў у Са­лі­гор­ску.

— На жаль, у нас па­куль ня­ма эст­рад­на­га ад­дзя­лен­ня, але, спа­дзя­ю­ся, у на­ступ­ным го­дзе яно з'я­віц­ца. Гэ­та­га па­тра­буе час, ды і сам я доў­га пра гэ­та ма­рыў.

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».