Вы тут

Праграміст у вёсцы? Гэта выключэнне


У «глы­бін­цы» мож­на за­раб­ляць не менш, чым у ста­лі­цы. Ад­нак не ўсе хо­чуць

Го­рад Га­ра­док, ка­лі за­кра­нуць тэ­му по­шу­ку пра­цы, свое­асаб­лі­вы: по­бач Ві­цебск, да яко­га пры­клад­на паў­га­дзі­ны на марш­рут­цы, ды і ды­зель хо­дзіць. Ра­ён мя­жуе з Ра­сі­яй. Ці ўплы­вае геа­гра­фіч­нае ста­но­ві­шча на ры­нак пра­цы? Ці цяж­ка ў глы­бін­цы на­огул знай­сці пра­цу? На­прык­лад, ча­ла­ве­ку з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй?

25-5

У бес­пра­цоўя муж­чын­скі твар

Ле­тась у Га­ра­доц­кім ра­ё­не ў якас­ці бес­пра­цоў­ных бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ны 544 ча­ла­ве­кі, а пра­ца­ўлад­ка­ва­лі ка­ля 430. Боль­шасць (56%) з тых, хто шу­кае пра­цу, — муж­чы­ны. Уз­рост «ты­по­ва­га» бес­пра­цоў­на­га —
35-40 га­доў.

— А вось не­каль­кі га­доў та­му бес­пра­цоў­ны­мі бы­лі пе­ра­важ­на жан­чы­ны. Іх ста­ла менш дзя­ку­ю­чы та­му, што ў рай­цэнт­ры ад­кры­ла­ся вы­твор­часць абут­ку і бя­ліз­ны (цэ­хі ві­цеб­скіх прад­пры­ем­стваў). Ва­кан­сій да­стат­ко­ва: больш за ад­ну на кож­на­га бес­пра­цоў­на­га. І аг­ра­но­мы, і заа­тэх­ні­кі па­тра­бу­юц­ца, і ўра­чы, і ін­шыя. Вя­лі­кую па­трэ­бу ў ра­бо­чай сі­ле мае мяс­цо­вае ляс­ніц­тва. За­роб­кі? Па­ды­дзем да «элект­рон­на­га ін­фар­ма­цый­на­га таб­ло» і па­гля­дзім. Вось ва­кант­нае мес­ца дры­ва­се­ка з за­роб­кам 3,5 міль­ё­на. Столь­кі ж бу­дуць пла­ціць пры­бі­раль­шчы­цы на ба­зе ад­па­чын­ку. Па­тра­бу­юц­ца аф­таль­мо­лаг (на за­ро­бак 6,5 міль­ё­на руб­лёў) і пе­ды­ятр (змо­жа за­раб­ляць 7 міль­ё­наў). А яшчэ ў баль­ні­цу за­пра­ша­юць за­гад­чы­ка аку­шэр­ска­га ад­дзя­лен­ня. І па­куль што не знай­шлі ах­вот­на­га за­раб­ляць на гэ­тай па­са­дзе 8 міль­ё­наў руб­лёў у ме­сяц, — рас­каз­вае на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Га­ра­доц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Га­лі­на Ста­ля­ро­ва.

Па­вод­ле яе слоў, вель­мі доб­рыя за­роб­кі на сель­ска­гас­па­дар­чым прад­пры­ем­стве, якое на­ле­жыць ра­сій­ска­му ін­вес­та­ру. Ды не ўсе хо­чуць ту­ды ўлад­ка­вац­ца, бо ад пра­цаў­ні­коў па­тра­бу­ец­ца ста­ран­насць.

Па ло­гі­цы, тыя ж ме­ды­кі не па­він­ны быць тут у дэ­фі­цы­це. Ня­ўжо вы­пуск­ні­кам ВНУ не хо­чац­ца жыць не­да­лё­ка ад Ві­цеб­ска і доб­ра за­раб­ляць? А мож­на ж ез­дзіць на пра­цу ў ра­ён­ную баль­ні­цу. У мно­гіх ба­га­тых кра­і­нах ра­бот­нік «ідзе» за пра­цай, а не на­ад­ва­рот.

— Так, вы ма­е­це ра­цыю, але факт за­ста­ец­ца фак­там. На жаль, вель­мі рэд­ка ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты доў­га пра­цу­юць у ра­ё­не пас­ля аба­вяз­ко­вай ад­пра­цоў­кі па раз­мер­ка­ван­ні. І гэ­та даты­чыц­ца не толь­кі ме­ды­цы­ны. Ка­рэн­ныя жы­ха­ры за­ста­юц­ца, а ві­цеб­скія, по­лац­кія і ін­шыя едуць да­моў. Га­ра­доц­кія на­стаў­ні­кі, ка­лі ёсць ва­кан­сіі, бы­вае, зай­ма­юць іх у сель­скай мяс­цо­вас­ці. На­прык­лад, на­стаў­ні­ца, якая вы­кла­дае ма­тэ­ма­ты­ку, пра­пі­са­на ў Га­рад­ку, а пра­цуе ў глы­бін­цы. Не, яна не ез­дзіць што­дня ту­ды і на­зад — жы­ве ў па­коі, які вы­дзе­лі­ла шко­ла, — тлу­ма­чыць Пётр Пра­со­лаў, на­чаль­нік упраў­лен­ня па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Га­ра­доц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма.

«Гуль­таі» бы­ва­юць роз­ныя

Па­гу­та­рыў і з ты­мі, хто шу­кае пра­цу.

Від­ман­тас Да­пкус, яко­му ка­ля 40 га­доў, жы­ве ў Бе­ла­ру­сі з кан­ца 1980-х, па спе­цы­яль­нас­ці му­ляр. Да­рэ­чы, ад­па­вед­ныя кур­сы скон­чыў па на­кі­ра­ван­ні цэнт­ра за­ня­тас­ці. Ка­лісь­ці пра­ца­ваў у кал­га­се, по­тым — у мяс­цо­вай бу­даў­ні­чай ар­га­ні­за­цыі, ез­дзіў і ў Ра­сію.

— У Цве­ры ў скла­дзе бры­га­ды да­чу бу­да­ваў... І за­раб­ляў ня­дрэн­на. На­прык­лад, ха­пі­ла гро­шай, каб ма­ме ква­тэ­ру ку­піць, праў­да, без вы­год... Але ж на­да­ку­чы­ла ез­дзіць! — рас­каз­вае бес­пра­цоў­ны.

Жон­ка яго ака­за­ла­ся больш га­вар­кой.

25-9

— А ў нас жа за­кон вый­дзе... Ну, вы чу­лі, пра гуль­та­ёў. Не за­ба­ро­не­на пра­ца­ваць у Ра­сіі? А рап­там спы­та­юць, ча­му не пра­цу­е­це ў Бе­ла­ру­сі? Нам праб­ле­мы не па­трэб­ны. Сён­ня вось ва­кан­сію знай­шлі му­ля­ра з за­роб­кам 3,7 міль­ё­на. Ня­дрэн­на. Праў­да, не ў рай­цэнт­ры, але не­да­лё­ка ад Га­рад­ка, — раз­ва­жае жан­чы­на.

Яшчэ адзін бес­пра­цоў­ны муж­чы­на пер­шы раз прый­шоў на «бір­жу пра­цы». Па спе­цы­яль­нас­ці — трак­та­рыст.

— Я ў Ра­сіі пра­ца­ваў. Як там? Час­та пад­ман­ва­юць, мож­на вяр­нуц­ца ні з чым. Больш не ха­чу не­пры­ем­нас­цяў. Га­то­вы пе­ра­ехаць ту­ды, дзе пра­цу з жыл­лём пра­па­ну­юць. Я раз­ве­дзе­ны, та­му не пры­вя­за­ны да ха­ты, — шчы­ра пры­знаў­ся Вя­ча­слаў.

Бес­пра­цоў­ная жан­чы­на ска­за­ла, што згод­на пра­ца­ваць або вар­таў­ні­цай, або ла­ба­рант­кай.

— Мне да пен­сіі ня­доў­га за­ста­ло­ся. Ку­ды ўжо пе­ра­вуч­вац­ца? Пры­бі­раль­шчы­цай у кра­ме пра­ца­ва­ла. Ка­лі пра­вер­ка якая, бруд­на — дык пры­бі­раль­шчы­ца ві­на­ва­тая... Я толь­кі ў гэ­тым ме­ся­цы бес­пра­цоў­най ста­ла, — га­во­рыць Воль­га.

А вось ся­род так зва­ных аба­вя­за­ных (уся­го іх 94), якія кам­пен­су­юць дзяр­жа­ве вы­дат­кі на ўтры­ман­не дзя­цей у ін­тэр­на­тах , са­праў­ды шмат гуль­та­ёў. І пра­гуль­ва­юць, і, бы­вае, не­цвя­ро­зы­мі на пра­цу пры­хо­дзяць. Та­кіх пе­ра­вы­хоў­ва­юць і на­чаль­ства, і спе­цы­я­ліс­ты па за­ня­тас­ці, і мі­лі­цыя, і па­жар­ныя... Ка­лі трэ­ба, ка­дзі­ру­юць. Асаб­лі­ва праб­лем­ных на­кі­роў­ва­юць у ля­чэб­на-пра­цоў­ныя пра­фі­лак­то­рыі.

Рэ­кард­смен у ра­ё­не па су­ме за­па­зы­ча­нас­ці — пен­сі­я­нер­ка, якая па­він­на кам­пен­са­ваць дзяр­жа­ве 52 міль­ё­ны руб­лёў. І гэ­та пры тым, што пен­сію атрым­лі­вае мі­ні­маль­ную: 1,3 міль­ё­на руб­лёў. Спе­цы­я­ліс­ты пад­лі­чы­лі, што ёй спат­рэ­біц­ца 6 га­доў, каб усё кам­пен­са­ваць (ка­лі на кам­пен­са­цыю бу­дзе пе­ра­ліч­вац­ца на­ват па­ло­ва пен­сіі). Знай­шлі ёй пра­цу...

Прад­пры­маль­ні­ка­мі ста­но­вяц­ца

Да­па­мо­га бес­пра­цоў­ным скла­дае не больш за 2 ба­за­выя ве­лі­чы­ні ў ме­сяц. Пры гэ­тым трэ­ба кож­ны ме­сяц ад­пра­ца­ваць за­цвер­джа­ныя рай­вы­кан­ка­мам не­каль­кі дзён гра­мад­скіх ра­бот.

— Зра­зу­ме­ла, на­кі­роў­ва­ем на ад­пра­цоў­ку на не вель­мі скла­да­ную і не­ква­лі­фі­ка­ва­ную пра­цу: пры­браць ву­лі­цу, па­фар­ба­ваць ага­ро­джу, да­па­маг­чы па сель­скай гас­па­дар­цы і ін­шае. І лю­дзі ах­вот­на пра­цу­юць, бо за гэ­та — у да­да­так да да­па­мо­гі па бес­пра­цоўю — пла­цяць гро­шы, а ад­пра­цоў­ка да­да­ец­ца да ста­жу. Ка­лі ча­ла­век хо­ча атры­маць но­вую спе­цы­яль­насць, на­кі­роў­ва­ем на кур­сы ў Ві­цебск. За дзяр­жаў­ны кошт ён жы­ве ў ін­тэр­на­це. Вы­плач­ва­ец­ца сты­пен­дыя, праў­да, сім­ва­ліч­ная (150% ад па­ме­ру да­па­мо­гі па бес­пра­цоўі). Ёсць тыя, хто, ма­ю­чы вы­шэй­шую аду­ка­цыю, атрым­лі­ва­юць ра­бо­чыя спе­цы­яль­нас­ці. На­прык­лад, звар­шчык, ка­лі ён не ля­ну­ец­ца, за­раб­ляе больш, чым прад­стаў­нік «ін­тэ­лі­гент­най пра­фе­сіі», — ка­мен­туе Пётр Пра­со­лаў.

25-6

Ва ўпраў­лен­ні спры­я­юць і та­му, каб бес­пра­цоў­ныя рас­па­чы­на­лі сваю спра­ву. Ах­вот­ным стаць прад­пры­маль­ні­ка­мі аказ­ва­ец­ца і фі­нан­са­вая да­па­мо­га: на на­быц­цё ін­стру­мен­таў, ін­вен­та­ру. Ця­пер не­ка­то­рыя бы­лыя бес­пра­цоў­ныя спра­бу­юць свае сі­лы ў ганд­лі, зай­ма­юц­ца ра­монт­ны­мі ра­бо­та­мі ў ква­тэ­рах, ра­ман­ту­юць аў­то...

А вось пра­гра­міст на­ўрад ці за­хо­ча стаць ра­бо­чым.

— Вя­до­ма, пра­гра­міс­ты, якія жы­вуць у вёс­ках, — гэ­та вы­клю­чэн­не з пра­ві­лаў. Але ёсць і та­кое. Хло­пец, які не­ўза­ба­ве атры­мае дып­лом пра­гра­міс­та, у рай­цэнт­ры пра­хо­дзіць прак­ты­ку — у бан­ку. Лі­та­раль­на ўчо­ра пра­па­на­ва­лі пра­цу бух­гал­та­ра жан­чы­не, якая мае дып­лом эка­на­міс­та. Зра­зу­ме­ла, жан­чы­нам з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй ця­жэй знай­сці пра­цу, якая б і спе­цы­яль­нас­ці ад­па­вя­да­ла, і за­ро­бак быў ад­па­вед­ны па­жа­дан­ням, — да­дае на­чаль­нік упраў­лен­ня па пра­цы.

Апош­няе ся­род ін­ша­га фі­нан­суе і ства­рэн­не но­вых пра­цоў­ных мес­цаў на прад­пры­ем­ствах. Сем ча­ла­век ця­пер пра­цу­юць у ка­вяр­ні «Га­ра­джан­ка» рай­спа­жыў­са­ю­за, на­бра­лі ка­лек­тыў і ў кра­ме «Род­ны кут»... Рэа­лі­зу­ец­ца спе­цы­яль­ная пра­гра­ма па ўлад­ка­ван­ні на пра­цу лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі.

Пе­ра­ся­лен­цаў з Укра­і­ны ў ра­ё­не ка­ля 30 ча­ла­век. Асаб­лі­ва на ры­нак пра­цы гэ­тая ліч­ба не паў­плы­ва­ла. Мно­гія з іх ра­ней бы­лі шах­цё­ра­мі. Зра­зу­ме­ла, пры­вык­лі да доб­рых за­роб­каў. На жаль, шах­ты ў ра­ё­не ня­ма. Та­му і не дзіў­на, што не­ка­то­рыя ін­ша­зем­цы ўжо па­мя­ня­лі не ад­но мес­ца пра­цы — у по­шу­ках леп­ша­га ва­ры­ян­та.

Га­ра­джа­не, якія пе­ра­яз­джа­юць на па­ста­ян­нае мес­ца жы­хар­ства ў вёс­ку, з'я­ва тут рэд­кая. Пе­ры­я­дыч­на на­ва­сел­лі спраў­ля­юць сем'і, якія ра­ней жы­лі ў ін­шых вёс­ках. Ле­тась сям'я пе­ра­еха­ла з Ві­цеб­ска­га ра­ё­на. За мі­ну­лы год та­кім пе­ра­ся­лен­цам бы­ла ака­за­на ма­тэ­ры­яль­ная да­па­мо­га на агуль­ную су­му 44,7 міль­ё­на руб­лёў.

Га­ра­док — Ві­цебск.

 Фота Аляксандра ШАБЛЮКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.