Вы тут

«Трыбунай» скарысталіся не ўсе...


Се­сія Пру­жан­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та вы­нес­ла на раз­гляд ці­ка­вае пы­тан­не, а ме­на­ві­та: пра ро­лю срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ў аб'­ек­тыў­ным і ўсе­ба­ко­вым ін­фар­ма­ван­ні на­сель­ніц­тва аб дзей­нас­ці ор­га­наў мяс­цо­ва­га кі­ра­ван­ня і са­ма­кі­ра­ван­ня ў вы­ра­шэн­ні праб­лем мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня.

СМІ ра­ё­на — гэ­та га­зе­та «Ра­ён­ныя буд­ні» і пра­гра­ма ра­дыё­вя­шчан­ня «Пру­жан­скае ра­ён­нае ра­дыё». Іх ра­бо­ту і пра­ана­лі­за­ва­лі дэ­пу­та­ты. Да­рэ­чы, ты­раж ра­ён­кі скла­дае больш за 9 ты­сяч эк­зэмп­ля­раў, а на 1000 жы­ха­роў ра­ё­на пры­па­дае больш за 190 эк­зэмп­ля­раў га­зе­ты (гэ­та адзін з са­мых вы­со­кіх па­каз­чы­каў не толь­кі ў Брэсц­кай воб­лас­ці, але і ў кра­і­не).

Вы­дан­не мае тэ­ма­тыч­ную ста­рон­ку «Мяс­цо­вая ўла­да», якая рэ­гу­ляр­на вы­хо­дзіць ужо тры га­ды. Ста­рон­ка бы­ла за­ду­ма­на ме­на­ві­та для асвят­лен­ня дзей­нас­ці най­перш Са­ве­таў пяр­віч­на­га ўзроў­ню, па­сял­ко­вых і сель­скіх вы­кан­ка­маў і іх га­лоў­ных па­моч­ні­каў — ста­раст на­се­ле­ных пунк­таў. Та­кім чы­нам мі­ні­мум раз на год жы­ха­ры кож­на­га сель­са­ве­та са ста­ро­нак ра­ён­кі атрым­лі­ва­юць ін­фар­ма­цыю аб тым, што ро­біц­ца на іх тэ­ры­то­рыі. Пад­ра­бяз­на асвят­ля­юц­ца се­сіі ра­ён­на­га ор­га­на прад­стаў­ні­чай ўла­ды — пры­чым, пуб­лі­ку­юц­ца не толь­кі дак­ла­ды па асноў­ным пы­тан­ні, але і вы­ступ­лен­ні дэ­пу­та­таў у спрэч­ках.

А вось руб­ры­кай «Тры­бу­на дэ­пу­та­та» ска­рыс­та­лі­ся за апош­ні год да­лё­ка не ўсе на­род­ныя вы­бран­ні­кі, хоць та­кая маг­чы­масць у іх бы­ла. І гэ­ты факт са­ма­кры­тыч­на ад­зна­чы­ла се­сія. Уво­гу­ле, у пры­ня­тым ра­шэн­ні цэ­лы раз­дзел да­ты­чыц­ца аба­вяз­каў па­сял­ко­вых і сель­скіх Са­ве­таў па па­ляп­шэн­ні ін­фар­ма­ван­ня на­сель­ніц­тва. Ра­шэн­не так­са­ма аба­вяз­вае ор­га­ны мяс­цо­вай ула­ды апе­ра­тыў­на рэ­ага­ваць на ўзня­тыя га­зе­тай праб­ле­мы, да­ваць кам­пе­тэнт­ныя і аб­грун­та­ва­ныя ад­ка­зы.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.