Вы тут

Хочаш паспець — круціся!


У аг­ра­га­рад­ку са «смач­най» наз­вай Слас­цё­ны Ча­вус­ка­га ра­ё­на яна і паш­таль­ён, і сац­ра­бот­нік, і ста­рас­та

За апош­ні год кло­па­таў у Ла­ры­сы Доль­ні­ка­вай да­да­ло­ся. Ле­тась у аг­ра­га­рад­ку за­кры­лі паш­то­вае ад­дзя­лен­не і пе­рай­шлі на пе­ра­соў­ны спо­саб ака­зан­ня па­слуг. Але жы­ха­ры абу­ры­лі­ся но­вы­мі па­рад­ка­мі і ад­ста­я­лі та­кі пра­ва аб­слу­гоў­вац­ца звы­чай­ным паш­таль­ё­нам. І вы­бра­лі на гэ­тую ро­лю Ла­ры­су Мі­ка­ла­еў­ну.

Безимени-3

— А мне і зруч­на, — усмі­ха­ец­ца яна. — Я спе­цы­я­ліс­там па са­цы­яль­ным аб­слу­гоў­ван­ні пра­цую, да­мы ад­на­вяс­коў­цаў час­та на­вед­ваю. Пен­сі­я­не­ры, шмат­дзет­ныя, ін­ва­лі­ды — яны ж час­цей за ўсё і пад­піс­чы­кі. Та­кіх, хто га­зе­ты ці ча­со­пі­сы вы­піс­ва­юць, у нас бо­лей за 100 ча­ла­век на­бя­рэц­ца. Ка­рэс­пан­дэн­цыі ж не шмат, у асноў­ным афі­цый­ныя ліс­ты.

Ка­лісь­ці Слас­цё­ны бы­лі вя­лі­кай вёс­кай. Тут і сель­вы­кан­кам зна­хо­дзіў­ся, і цэнт­раль­ная ся­дзі­ба мяс­цо­вай гас­па­дар­кі. Пас­ля та­го, як яны «пе­ра­еха­лі» ў су­сед­нюю Ка­мен­ку, мяс­цо­выя лю­дзі лю­бяць пры­хо­дзіць у гос­ці да Ла­ры­сы Доль­ні­ка­вай. У двух­па­вяр­хо­ві­ку, дзе ра­ней раз­мя­шча­лі­ся кан­то­ра і паш­то­вае ад­дзя­лен­не, для яе вы­дзе­лі­лі не­вя­ліч­кі ка­бі­нет. Сю­ды лю­дзі ідуць з праб­ле­ма­мі і прос­та па на­ві­ны. Яна ж па сва­іх са­цы­яль­ных пы­тан­нях пе­ры­я­дыч­на на­вед­вае 23 вёс­кі. Ну а са стар­шы­нёй сель­ска­га Са­ве­та на су­вя­зі па­ста­ян­на.

Да­рэ­чы, гэ­та ме­на­ві­та ён «са­сва­таў» яе на ро­лю ста­рас­ты. За­пэў­ніў, што леп­шай кан­ды­да­ту­ры не знай­сці. Так што з кан­ца мі­ну­ла­га го­да Ла­ры­са Мі­ка­ла­еў­на вы­кон­вае гэ­тыя аба­вяз­кі.

— Лю­дзі звяр­та­юц­ца з роз­ны­мі пы­тан­ня­мі, — ка­жа яна. — Ня­даў­на ўкра­ін­скай сям'і, якая пры­еха­ла да нас з Лу­ган­ска, да­па­ма­га­ла дро­вы вы­пі­саць. Муж з жон­кай у кал­га­се пра­цу­юць, іх дзі­ця ў са­док хо­дзіць.

А ня­даў­на сяль­чан­ка звяр­ну­ла­ся па да­па­мо­гу — уз­нік­лі праб­ле­мы з тэ­ле­фо­нам, па­трэб­ны па­слу­гі май­стра. Ла­ры­са Мі­ка­ла­еў­на ўзя­ла яе пы­тан­не на ўлік. І бу­дзе тры­маць на кант­ро­лі. Што ра­біць — да­во­дзіц­ца вы­сту­паць у якас­ці «пе­ра­да­тач­на­га звя­на» па­між за­каз­чы­кам і вы­ка­наў­цам. І са­чыць, каб не раз­мі­ну­лі­ся.

Аба­вяз­каў шмат, але трэ­ба ж не­як за­раб­ляць гро­шы. Пас­ля та­го, як 6 га­доў та­му яе ска­ра­ці­лі, Доль­ні­ка­ва не ве­да­ла, дзе знай­сці пра­цу. У вёс­цы ж ва­кан­сіі на да­ро­зе не ва­ля­юц­ца. І тое, што сён­ня яна так за­па­тра­ба­ва­ная, лі­чыць са­праўд­най уда­чай. Вось толь­кі ма­тэ­ры­яль­на­га за­ах­воч­ван­ня ста­рас­ту ня­ма. Хоць жан­чы­на чу­ла, у не­ка­то­рых ра­ё­нах іх за­ах­воч­ва­юць. І гэ­та, на яе по­гляд, спра­вяд­лі­ва. Усё ж та­кі да­во­дзіц­ца на ней­кі час ад­ры­вац­ца ад до­ма і сям'і. А яшчэ раз на квар­тал да­ваць спра­ва­зда­чы ў рай­са­ве­це.

Па­куль яна ў гэ­тай спра­ве на­ві­чок, ву­чыц­ца ў ін­шых на што звяр­таць ува­гу. Вось, на­прык­лад, апош­нім ра­зам дэ­пу­та­ты ка­за­лі аб праб­ле­мах з кі­ну­ты­мі ха­та­мі, якія раз­бу­ра­юц­ца і псу­юць вы­гляд вёс­кі. У Слас­цё­нах так­са­ма не­каль­кі да­моў су­му­юць без гас­па­да­роў. На­ват служ­бо­выя не вы­клю­чэн­не. Пас­ля та­го, як не­каль­кі аб'­ек­таў СВК за­кры­ла­ся, лю­дзі з'е­ха­лі, а ха­ты пус­ту­юць. Бу­дын­кі хут­ка на­бы­ва­юць не­прэ­зен­та­бель­ны вы­гляд, за­рас­та­юць быль­ня­гом, кус­тоў­ем. Трэ­ба са­чыць, каб усё гэ­та свое­ча­со­ва аб­кош­ва­ла­ся і зра­за­ла­ся.

Пы­тан­няў, за якія ад­каз­вае ста­рас­та, не пе­ра­лі­чыць. Зі­мой трэ­ба гля­дзець, каб ву­лі­цы асвят­ля­лі­ся і снег пры­бі­раў­ся. Ка­лі што не так — ад­ра­зу ж тэ­ле­фа­на­ваць у сель­скі Са­вет, каб пры­ма­лі­ся ме­ры. Вель­мі спа­чу­вае Доль­ні­ка­ва ка­ле­гам, у якіх праб­ле­мы са смец­цем. У Слас­цё­нах, ка­жа, на­сель­ніц­тва больш вы­ха­ва­нае.

Ня­даў­на Ла­ры­са Мі­ка­ла­еў­на атры­ма­ла дзён­нік ста­рас­ты, дзе асоб­на па­зна­ча­ны ўсе са­цы­яль­на ўраз­лі­выя ка­тэ­го­рыі. Яна іх і так мо­жа ўсіх па проз­ві­шчах пе­ра­лі­чыць, але ж трэ­ба, каб бы­ла спра­ва­здач­насць.

Вель­мі важ­ная спра­ва — ка­ар­ды­на­цыя пра­цы на су­стрэ­чах з ра­ён­ны­мі дэ­пу­та­та­мі, ка­лі звяр­та­ец­ца ўва­га на най­больш на­ба­ле­лыя праб­ле­мы. Ад­на з іх да­ты­чыц­ца пры­бі­ран­ня тэ­ры­то­рый. Трэ­ба не­як за­ах­во­ціць на­сель­ніц­тва, пра­во­дзіць тлу­ма­чаль­ныя гу­тар­кі. Не­ка­то­рыя жы­ха­ры, каб не пла­ціць гро­шай, ад­маў­ля­юц­ца за­клю­чаць да­га­во­ры на вы­ваз ад­хо­даў. Але ж смец­це ку­дысь­ці трэ­ба па­дзець. Так з'яў­ля­юц­ца сты­хій­ныя звал­кі. Пры­му­шаць ча­ла­ве­ка ра­біць тое, што яму не хо­чац­ца — не вый­сце. Та­му ўсе над­зеі — на ўза­е­ма­ра­зу­мен­не. А ка­лі ча­ла­век пры­вы­кае да па­рад­ку і ба­чыць, што на­са­мрэч ста­ла ле­пей, яшчэ і дзя­куе за «на­ву­ку».

Доб­рыя сло­вы за сваю пра­цу Доль­ні­ка­вай пры­хо­дзі­ла­ся чуць не­ад­ной­чы. У сва­іх ад­на­вяс­коў­цаў яна бы­вае час­цей, чым не­ка­то­рыя род­ныя. То пен­сію пры­ня­се, то да­вед­ку ў сель­са­вет за­бя­рэ. А яшчэ раз'­яз­джае па вёс­ках ра­зам з агляд­ны­мі ка­мі­сі­я­мі. На яе тэ­ры­то­рыі ха­пае і тых, хто адзі­но­ка пра­жы­вае, і шмат­дзет­ных. Трэ­ба вы­яў­ляць праб­ле­мы, ацэнь­ваць стан тых жа пе­чак і элект­рыч­ных пра­во­дак. На кож­на­га пен­сі­я­не­ра скла­дзе­на карт­ка ўлі­ку. Там пра яго поў­ная ін­фар­ма­цыя — коль­кі дзя­цей, дзе жы­вуць.

— З та­кі­мі людзь­мі, як Ла­ры­са Мі­ка­ла­еў­на, пра­ца­ваць ад­но за­да­валь­нен­не, — ка­жа стар­шы­ня Ка­мен­ска­га сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Вік­тар Са­ро­кін. — Ад іх мы апе­ра­тыў­на да­вед­ва­ем­ся, чым ды­хае вёс­ка. Вя­дзём спе­цы­яль­ны жур­нал, дзе ад­зна­ча­ем, з які­мі праб­ле­ма­мі звяр­та­юц­ца ста­рас­ты. Па­чыс­ціць ка­ло­дзеж, пры­вез­ці дро­вы — усё гэ­та бя­рэц­ца на кант­роль. На­сель­ніц­тва са­мо вы­бі­рае прад­стаў­ні­коў на гэ­ту гра­мад­скую па­са­ду, та­му і да­вер ёсць.

25-11

Ла­ры­са Доль­ні­ка­ва, каб пра­ца­ваць больш апе­ра­тыў­на, на­ват ве­ла­сі­пе­дам аб­за­вя­ла­ся. Слас­цё­ны хоць і не­вя­лі­кі аг­ра­га­ра­док, але без ко­лаў цяж­ка. Яна на­ват зі­мой без іх не абы­хо­дзіц­ца. «Хо­чаш усю­ды па­спець — трэ­ба кру­ціц­ца», — жар­туе яна на раз­ві­тан­не. У Ла­ры­сы Доль­ні­ка­вай кож­ная хві­лін­ка на ўлі­ку.

Фо­та аў­та­ра.

Ана­толь Ма­цю­лін, стар­шы­ня Ча­вус­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў:

— У нас у ра­ё­не 195 ор­га­наў гра­мад­ска­га са­ма­кі­ра­ван­ня, 108 з іх пра­цуе ў вёс­ках, ас­тат­нія — у го­ра­дзе. Пры­ват­ны сек­тар рай­цэнт­ра па­дзе­ле­ны на 20 мік­ра­зон, і ўсю­ды ёсць на­шы лю­дзі. Гэ­та стар­шыя па да­мах, пад'­ез­дах, ву­лі­цах... Кож­ны квар­тал мы збі­ра­ем­ся ра­зам, за­пра­ша­ем спе­цы­я­ліс­таў роз­ных служ­баў і га­во­рым аб пра­ве­дзе­най пра­цы. Пад­час вы­яз­ных па­ся­джэн­няў у аг­ра­га­рад­ках уклю­ча­ем у пра­та­кол усе праб­ле­мы, якія агуч­ва­юць ста­рас­ты. З іх жа па­чы­на­ем пра­цу на­ступ­ны раз, ад­соч­ва­ем, як яны вы­ра­ша­лі­ся.

На­шых па­моч­ні­каў доб­ра ве­да­юць і ў ра­ён­ных элект­рыч­ных сет­ках, і ў ка­му­наль­ных служ­бах, і ў рай­па. Ме­на­ві­та гэ­тыя іні­цы­я­тыў­ныя лю­дзі ар­га­ні­зоў­ва­юць свя­ты да­моў і ву­ліц. Пра­вя­дзен­не ме­ра­пры­ем­стваў ла­каль­на­га зна­чэн­ня ак­тыў­на пад­трым­лі­вае стар­шы­ня аб­лса­ве­та Ана­толь Іса­чан­ка. І тым важ­ней­шая ро­ля ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня ў жыц­ці го­ра­да і вё­сак, што пра­цу­юць яны ў асноў­ным за «дзя­куй». Ня­даў­на мы збі­ра­лі стар­шых па да­мах і дэ­ман­стра­ва­лі, як вы­гля­да­юць іх пад'­ез­ды. Як яны рэ­ага­ва­лі на гэ­та, трэ­ба бы­ло ба­чыць... Ус­кок­ва­лі з мес­цаў, ка­лі на эк­ра­не з'яў­ля­лі­ся вы­ні­кі іх пра­цы, ра­да­ва­лі­ся, як дзе­ці. Лю­дзям не ўсё роў­на. Пры маг­чы­мас­ці мы ад­зна­ча­ем іх пра­цу ней­кі­мі па­да­рун­ка­мі, але тое, што яны ро­бяць, аца­ніць нель­га.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.