Вы тут

Месца ў садку і плата за газ


Пы­тан­ні гра­мад­ска­га са­ма­кі­ра­ван­ня і са­цы­яль­ныя праб­ле­мы ўзні­ма­лі на «пра­мой лі­ніі» жы­ха­ры Брэст­чы­ны

У мі­ну­лую су­бо­ту пад­час «пра­мой лі­ніі» на тэ­ле­фон­ныя зва­ро­ты жы­ха­роў Брэсц­кай воб­лас­ці ад­каз­ваў стар­шы­ня аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Сяр­гей АШМЯН­ЦАЎ. За тры га­дзі­ны яму да­зва­ні­лі­ся 35 ча­ла­век.

Не­каль­кі пы­тан­няў да­ты­чы­лі па­рад­ку ў пад'­ез­дах і два­ро­вых тэ­ры­то­ры­ях. Адзін з тэ­ле­фон­ных аба­не­нтаў спра­ба­ваў вы­свет­ліць, хто ўсё ж па­ві­нен пры­бі­раць у пад'­ез­дах шмат­ква­тэр­ных да­моў. Па­зі­цыя кі­раў­ні­ка аб­лас­ной прад­стаў­ні­чай ула­ды тут ад­на­знач­ная: за па­ра­дак ад­каз­ныя са­мі жыль­цы. У кож­ным до­ме трэ­ба вы­зна­чыц­ца, па чар­зе бу­дуць пад­мя­таць-мыць са­мі пра­жы­ва­ючыя ці ім зруч­ней на­няць пры­бі­раль­шчы­цу. Гэ­та і бу­дзе прык­лад гра­мад­ска­га са­ма­кі­ра­ван­ня ў дзе­ян­ні.

На «пра­мую лі­нію» да­зва­ніў­ся баць­ка сям'і, якая пра­жы­вае ў мік­ра­ра­ё­не Паў­днё­вы аб­лас­но­га цэнт­ра. Для іх са­мая вя­лі­кая праб­ле­ма — ад­сут­насць мес­цаў у дзі­ця­чым сад­ку. Сям'я жы­ве по­бач з да­школь­най уста­но­вай, але ад­но дзі­ця баць­кі вы­му­ша­ны ва­зіць у са­док на Вуль­ку, дру­гое — у мік­ра­ра­ён Ус­ход. Свай­го транс­пар­ту сям'я не мае, а па­езд­кі на га­рад­скіх аў­то­бу­сах зай­ма­юць шмат ча­су, скар­дзіў­ся за­яў­нік.

На жаль, з агу­ча­най праб­ле­май су­ты­ка­ец­ца не ад­на сям'я з ра­ё­наў но­вай за­бу­до­вы. Стар­шы­ня аб­лас­но­га Са­ве­та за­зна­чыў, што ў па­пя­рэд­нія га­ды шмат ува­гі на­да­ва­лі тэм­пам бу­даў­ніц­тва жыл­ля і знач­на менш — са­цы­яль­най інф­ра­струк­ту­ры. Уз­во­дзіць сад­кі ў перс­пек­ты­ве пла­ну­ец­ца, але лю­дзям важ­на атры­маць мес­ца ця­пер. Па­куль гэ­та­га ня­ма, мож­на толь­кі ап­ты­мі­за­ваць ра­бо­ту га­рад­ско­га транс­пар­ту, каб баць­кам бы­ло больш зруч­на да­бі­рац­ца.

Па­доб­нае пы­тан­не пра­гу­ча­ла і з бы­лой вёс­кі За­двор­цы, якая ця­пер увай­шла ў ры­су аб­лас­но­га цэнт­ра. Там надзвы­чай хут­ка вя­дзец­ца ін­ды­ві­ду­аль­нае бу­даў­ніц­тва. А да аў­то­бус­на­га пры­пын­ку га­рад­ско­га марш­ру­ту не­ка­то­рым на­ва­сё­лам трэ­ба іс­ці два кі­ла­мет­ры. Ка­лі га­вор­ка ідзе пра дзя­цей, якіх не­аб­ход­на ва­зіць у да­школь­ную ўста­но­ву, то гэ­та ўво­гу­ле ста­но­віц­ца праб­ле­май. Кі­раў­ні­кі ад­па­вед­ных служ­баў атры­ма­лі ўка­зан­не вы­ву­чыць сі­ту­а­цыю на мес­цы і пры маг­чы­мас­ці на­кі­ра­ваць на зга­да­ную ву­лі­цу марш­рут­нае так­сі.

На пра­ця­гу пра­мо­га тэ­ле­фон­на­га дыя­ло­гу па­сту­пі­ла не­каль­кі зва­ро­таў на­конт апла­ты за газ у са­доў­ніц­кіх та­ва­рыст­вах. З па­чат­ку го­да ўсту­пі­ла ў сі­лу па­ста­но­ва Саў­мі­на, і лю­дзі па­ча­лі аплач­ваць поў­ны кошт га­за­ва­га па­лі­ва ў да­мах, дзе яны не за­рэ­гіст­ра­ва­ны як па­ста­ян­ныя жы­ха­ры. Ула­даль­ні­кі дач­ных да­моў абу­ра­лі­ся, што для іх гэ­та ста­ла на­ві­ной. Каб кі­раў­ніц­тва ка­а­пе­ра­ты­ваў па­пя­рэ­дзі­ла за­га­дзя, мно­гія пе­рай­шлі б на мяс­цо­выя ві­ды па­лі­ва, бо для шэ­ра­гу пен­сі­я­не­раў пла­та ста­ла вель­мі вя­лі­кай. Стар­шы­ня аб­лас­но­га Са­ве­та па­абя­цаў усе­ба­ко­ва вы­ву­чыць пы­тан­не і да­вес­ці па­зі­цыю брэсц­кіх дэ­пу­та­таў да ве­да­ма пар­ла­мен­та­ры­яў.

Пад­вод­зя­чы вы­ні­кі «пра­мой лі­ніі», Сяр­гей Ашмян­цаў ска­заў:

— Прад­стаў­ні­кі ўсіх га­лін ула­ды — і прад­стаў­ні­чай, і вы­ка­наў­чай — па­він­ны вель­мі ўваж­лі­ва ста­віц­ца да праб­лем лю­дзей, та­му пра­мыя тэ­ле­фон­ныя дыя­ло­гі трэ­ба пра­во­дзіць рэ­гу­ляр­на. Нам, дэ­пу­та­там роз­ных уз­роў­няў, не­аб­ход­на ве­даць, чым жы­вуць лю­дзі на мес­цах, каб зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га пры­маць жыц­цё­ва не­аб­ход­ныя ра­шэн­ні. Лі­чу, што гэ­та­му спры­я­юць і вы­яз­ныя се­сіі аб­лса­ве­та, якія мы прак­ты­ку­ем, і аса­біс­тыя пры­ёмы вы­бар­шчы­каў дэ­пу­та­та­мі. З ка­бі­не­та ж не заў­сё­ды ві­даць, як лепш зра­біць у той ці ін­шай сі­ту­а­цыі.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.