Вы тут

Што за зваротам


Рэ­аль­ная праб­ле­ма аль­бо не­да­хоп ін­фар­ма­цыі?

— Дэ­пу­та­ты ма­юць маг­чы­масць дай­сці да кож­на­га до­ма, сям'і, кож­на­га вы­бар­шчы­ка. Ад­нак гэ­тая ра­бо­та ін­шы раз пра­во­дзіц­ца фар­маль­на, аб­мя­жоў­ва­ец­ца рэ­гіст­ра­цы­яй і пе­ра­сыл­кай скар­гаў па роз­ных ін­стан­цы­ях. Хоць паў­на­моц­тваў у кож­на­га дэ­пу­та­та ха­пае, — пе­ра­ка­на­ны стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ігар ЖУК.

На се­сіі аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў, дзе раз­гля­да­ла­ся пра­ца са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян, пра­ку­рор Гро­дзен­скай воб­лас­ці Вік­тар МА­РО­ЗАЎ па­ве­да­міў, што за мі­ну­лы год ор­га­ны пра­ку­ра­ту­ры атры­ма­лі 6 ты­сяч зва­ро­таў. Але ні­вод­на­га — ад дэ­пу­та­таў.

— Не па­сту­пі­ла ні­вод­на­га дэ­пу­тац­ка­га за­пы­ту ад на­род­ных вы­бран­ні­каў — ні ра­ён­на­га ўзроў­ню, ні аб­лас­но­га, ні пар­ла­менц­ка­га. Гэ­та свед­чыць пра па­сіў­насць дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­са. Хоць пы­тан­няў па пра­ва­ахоў­най лі­ніі на­са­мрэч шмат. І, на­коль­кі ве­даю за 30 га­доў пра­цы ў пра­ку­ра­ту­ры, да дэ­пу­тац­кіх за­пы­таў стаў­лен­не заў­сё­ды вель­мі ад­каз­нае. Трэ­ба больш пры­слу­хоў­вац­ца да па­трэб лю­дзей і вы­ка­рыс­тоў­ваць свае паў­на­моц­твы, якія вы­зна­ча­ны за­ка­на­даў­ствам, — упэў­не­ны Вік­тар Ма­ро­заў.

Сёння най­больш праб­лем­ны­мі за­ста­юц­ца пы­тан­ні жыл­лё­вых пра­ва­ад­но­сін, ра­мон­ту і экс­плу­а­та­цыі жыл­ля, пра­клад­кі ін­жы­нер­ных се­так у мік­ра­ра­ё­нах ін­ды­ві­ду­аль­най за­бу­до­вы, зем­ле­ка­ры­стан­ня. У пры­ват­нас­ці, шмат скар­гаў да­ты­чыц­ца пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля ў сель­гас­ка­а­пе­ра­ты­вах. Ня­рэд­ка там ад­маў­ля­юць у про­да­жы жы­лых па­мяш­кан­няў.

— Ча­му лю­дзі скар­дзяц­ца? Бо не ба­чаць, на якіх умо­вах пра­во­дзіц­ца пры­ва­ты­за­цыя. Вось і пі­шуць, што кі­раў­нік гас­па­дар­кі і яго на­мес­нік для ся­бе жыл­лё пры­ва­ты­за­ва­лі і су­се­ду да­лі гэ­та зра­біць, а ім — не. Хоць па­він­ны быць агуль­ныя кры­тэ­рыі, — за­зна­чыў стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці Ва­сіль ГЕ­РА­СІ­МАЎ.

На­прык­лад, пад­час вы­яз­но­га пры­ёму ў аг­ра­га­рад­ку Дво­ры­шча па­сту­пі­ла 6 зва­ро­таў на­конт на­быц­ця жы­лых да­моў, якія на­ле­жа­лі саў­га­су «Лід­скі». Больш за ме­сяц рай­вы­кан­кам не да­ваў зго­ды на на­быц­цё ква­тэр. І толь­кі пас­ля та­го, як па да­ру­чэн­ні Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю гэ­тыя зва­ро­ты раз­гле­дзеў аб­лас­ны вы­ка­наў­чы ка­мі­тэт, да­лі зго­ду за­яў­ні­кам на за­клю­чэн­не да­га­ва­роў куп­лі-про­да­жу.

Знач­ная част­ка скар­гаў, што па­сту­па­юць у Ка­мі­тэт дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці, аб­умоў­ле­на не­да­пра­цоў­ка­мі на мес­цах. Гэ­та і не­ад­на­ра­зо­вы пе­ра­нос тэр­мі­наў тых ці ін­шых ра­бот, і за­ве­да­ма не­вы­ка­наль­ныя абя­цан­ні, і фар­маль­ныя ад­піс­кі. Шмат па­доб­ных фак­таў агу­чы­лі на се­сіі аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў. На­прык­лад, жан­чы­ну, у якой пра­ця­кае дах над ква­тэ­рай, цэ­лы год «кар­мі­лі» абя­цан­ня­мі ра­мон­ту, ад­нак зра­бі­лі яго толь­кі пас­ля ўмя­шан­ня Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю...

Зда­ра­ец­ца і так, што зва­ро­ты ня­ўваж­лі­ва вы­ву­ча­юц­ца, ар­гу­мен­ты за­яў­ні­каў суб'­ек­тыў­на ацэнь­ва­юц­ца, а гэ­та спа­ра­джае чар­го­выя скар­гі. Пры­чым у ін­шых ін­стан­цы­ях так­са­ма ня­поў­на раз­гля­да­юць па­стаў­ле­ныя пы­тан­ні. І та­ды, на­прык­лад, праб­ле­ма ня­зго­ды ча­ла­ве­ка з кош­там пры­ва­ты­за­цыі жы­ло­га па­мяш­кан­ня, якая па­він­на бы­ла вы­ра­шыц­ца на ўзроў­ні ра­ён­на­га УЖРЭП, вы­хо­дзіць на стар­шы­ню гар­вы­кан­ка­ма... У вы­ні­ку кошт ква­тэ­ры зні­жа­ец­ца са 140 да... 96 міль­ё­наў руб­лёў.

Да­рэ­чы, мно­гія скар­гі звя­за­ны з тым, што ў за­яў­ні­каў не ха­пае той ці ін­шай ін­фар­ма­цыі, лі­чыць на­мес­нік стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Вік­тар ЛІС­КО­ВІЧ:

— Па­гля­дзі­це на ін­тэр­нэт-сай­ты прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый — яны час­та «не­жы­выя». А трэ­ба, каб яны бы­лі ці­ка­вы­мі і ка­рыс­ны­мі для лю­дзей. Ка­лі ча­ла­век змо­жа знай­сці не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю, бу­дзе менш зва­ро­таў.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».