Вы тут

Зарабіць на дзяўчатах не ўдалося


За­тры­ма­ны двое ма­ла­дых лю­дзей, якія спра­ба­ва­лі на­ла­дзіць ка­нал вы­ва­зу ў Санкт-Пе­цяр­бург дзяў­чат для за­ня­ткаў пра­сты­ту­цы­яй.

Па ін­фар­ма­цыі прэс-служ­бы УУС Мі­набл­вы­кан­ка­ма, коль­кі ча­су та­му ў по­ле зро­ку апе­ра­тыў­ні­каў упраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі тра­пі­лі двое жы­ха­роў Ві­цеб­ска — 1992 і 1994 га­доў на­ра­джэн­ня. Хлоп­цы зна­ё­мі­лі­ся праз са­цы­яль­ныя сет­кі з сім­па­тыч­ны­мі дзяў­ча­та­мі і пра­па­ноў­ва­лі ім доб­рыя за­роб­кі ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Ка­лі вы­свят­ля­ла­ся, што ра­бо­та за­клю­ча­ец­ца ў ака­зан­ні сек­су­аль­ных па­слуг, боль­шасць з іх ад­маў­ля­лі­ся ад пра­ця­гу ад­но­сін. Ад­нак не­ка­то­рыя ўсё ж та­кі за­ці­ка­ві­лі­ся ўмо­ва­мі «пра­ца­ўлад­ка­ван­ня». Ма­ла­дыя лю­дзі абя­ца­лі ім шмат: бяс­плат­нае пра­жы­ван­не, воль­ны гра­фік, ба­га­тых клі­ен­таў і на­ват са­цы­яль­ны па­кет, які ўклю­чаў апла­ту спар­тыў­най за­лы і кас­ме­тыч­ных пра­цэ­дур.

За­вер­ба­ваў­шы та­кім чы­нам дзвюх дзяў­чат, адзін з су­тэ­нё­раў на сва­ёй ма­шы­не ад­пра­віў­ся ў го­рад на Ня­ве. Не­па­да­лё­ку ад вёс­кі Аст­ра­шыц­кі Га­ра­док Мінск­ага ра­ё­на яго аў­та­ма­біль за­бла­кі­ра­ва­лі су­пра­цоў­ні­кі ДАІ, а бай­цы спе­цы­яль­на­га атра­да хут­ка­га рэ­ага­ван­ня ўнут­ра­ных вой­скаў МУС ім­гнен­на пра­вя­лі за­тры­ман­не. Дру­гі парт­нёр па «біз­не­се» арыш­та­ва­ны ў ся­бе до­ма ў Ві­цеб­ску.

Як вы­свет­лі­ла­ся, зла­мыс­ні­кі зай­ма­лі­ся спор­там, ні­дзе не пра­ца­ва­лі, але ак­тыў­на шу­ка­лі кры­ні­цы вя­лі­кіх да­хо­даў. З гэ­тай мэ­тай яны і ез­дзі­лі у Санкт-Пе­цяр­бург, дзе і па­зна­ё­мі­лі­ся з мяс­цо­вы­мі су­тэ­нё­ра­мі. Там жа і ўзнік­ла ідэя вер­ба­ваць бе­ла­рус­кіх дзяў­чат для за­ня­ткаў пра­сты­ту­цы­яй.

За­тры­ма­ныя зме­шча­ны ў іза­ля­тар ча­со­ва­га ўтры­ман­ня. У да­чы­нен­ні да іх за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 171 Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са.

Тац­ця­на ЛАЗОЎСКАЯ. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.