Вы тут

Дробязь, а прыемна


Як зні­зіць коль­касць скар­гаў

Жан­на Ва­ра­бей жы­ве ў аг­ра­га­рад­ку Ляс­ны Ба­раў­лян­ска­га сель­са­ве­та. У свой час Жа­нна Аляк­санд­раў­на ўзна­чаль­ва­ла Ба­раў­лян­скую гім­на­зію і ся­рэд­нюю шко­лу №2. І заў­сё­ды вель­мі цес­на су­пра­цоў­ні­ча­ла з сель­вы­кан­ка­мам.

Ця­пер яна — пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня аду­ка­цыі Мі­набл­вы­кан­ка­ма. Але як дэ­пу­тат аблсавета ад Ба­раў­лян­скай вы­бар­чай акру­гі №13 у кур­се ўсіх спраў зем­ля­коў. «У мя­не з'я­ві­лі­ся но­выя маг­чы­мас­ці», — сцвяр­джае Жа­нна Аляк­санд­раў­на. І сваю за­да­чу ба­чыць у тым, каб на­ла­дзіць цес­ную су­вязь па­між сва­і­мі вы­бар­шчы­ка­мі і ўла­дай, на аб­лас­ным уз­роў­ні імк­нец­ца ўзняць пы­тан­ні, якія не пад сі­лу вы­ра­шыць на мес­цы. У сель­са­ве­це пра­жы­вае больш як 40 тысяч ча­ла­век, і коль­касць жы­ха­роў з кож­ным го­дам па­вя­ліч­ва­ец­ца. Шмат у Ба­раў­ля­нах і аг­ра­га­рад­ку Ляс­ны ма­ла­дых сем'­яў з ма­лы­мі дзець­мі: 1300 з іх ма­юць па­трэ­бу ў дзі­ця­чым сад­ку. «Ця­пер для бу­даў­ніц­тва да­школь­най уста­но­вы шу­ка­юць ін­вес­та­ра. Але ад­на­го сад­ка бу­дзе не­да­стат­ко­ва. Для та­го, каб за­бяс­пе­чыць усіх ах­вот­ных, трэ­ба 5 та­кіх уста­ноў», — кан­ста­туе дэ­пу­тат.

Дэ­пу­тат — не ад'­ютант

Як пра­ві­ла, да дэ­пу­та­таў лю­дзі звяр­та­юц­ца, ка­лі ўжо не ве­да­юць, у якія дзве­ры па­сту­кац­ца. Але ёсць і та­кія, хто хо­ча пе­ра­тва­рыць «свай­го» дэ­пу­та­та, воб­раз­на ка­жу­чы, у ад'­ютан­та. На­кшталт, «да­па­ма­жы­це ква­тэ­ру аб­мя­няць», «лу­жы­ну за­сы­паць на пад­вор­ку», «дах ад­ра­ман­та­ваць». Асаб­лі­ва дзіў­на, што з та­кі­мі «на­ка­за­мі» звяр­та­юц­ца не ста­рэнь­кія ба­буль­кі, а муж­чы­ны, поў­ныя сіл і энер­гіі. Са­праў­ды, мно­гія лі­чаць, што дэ­пу­та­ты па­він­ны ўсё зра­біць за іх. На­род­ны вы­бран­нік, бяс­спрэч­на, цярп­лі­ва вы­слу­хае ўсе скар­гі, рас­тлу­ма­чыць, што ў яго кам­пе­тэн­цыі, але ў лю­бым вы­пад­ку ён не ча­раў­нік. Ёсць яму чым зай­мац­ца, акра­мя та­кіх «на­ка­заў» — гэ­та пы­тан­ні нар­маль­на­га жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня на­се­ле­ных пунк­таў, са­цы­яль­ная, вы­твор­чая сфе­ры.

А вось па­ра­дак у сва­ім на­се­ле­ным пунк­це, пад'­ез­дзе ляг­чэй на­во­дзіць ра­зам, су­мес­на. Ме­на­ві­та гэ­та і да­вод­зяць дэ­пу­та­ты мяс­цо­вых Са­ве­таў Мін­скай воб­лас­ці сва­ім вы­бар­шчы­кам, зем­ля­кам. У вы­ні­ку знач­на змен­шы­ла­ся коль­касць зва­ро­таў па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні тэ­ры­то­рый (0,7% ад агуль­най коль­кас­ці). І звя­за­на гэ­та ў пер­шую чар­гу з тым, што дэ­пу­та­ты ўсіх уз­роў­няў ак­ты­ві­за­ва­лі тлу­ма­чаль­ную ра­бо­ту, а так­са­ма больш цес­на ста­лі кан­так­та­ваць з ор­га­на­мі вы­ка­наў­чай ула­ды. На­прык­лад, дзя­ку­ю­чы су­мес­най іні­цы­я­ты­ве рэ­гу­ляр­на ла­дзяц­ца су­бот­ні­кі па на­вя­дзен­ні па­рад­ку на тэ­ры­то­рыі, ме­ра­пры­ем­ствы па ўлад­ка­ван­ні агуль­на знач­ных мес­цаў. Дэ­пу­та­ты пры­цяг­ва­юць да доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня гра­ма­дзян­скіх і брац­кіх мо­гі­лак, збо­ру срод­каў на ага­ро­джу і са­міх жы­ха­роў. Ра­зам з гра­мад­скас­цю і мяс­цо­вы­мі жы­ха­ра­мі ўлад­ка­ва­ны мес­цы ад­па­чын­ку на бе­ра­гах ра­кі Вол­ма Чэр­вень­ска­га ра­ё­на, рэк і азё­раў Мя­дзель­ска­га ра­ё­на, ракі Ці­таў­ка ў горадзе Мар'іна Горка і вёсцы Мар'­і­на Пу­ха­віц­ка­га ра­ё­на. Дзя­ку­ю­чы ста­ран­ням дэ­пу­та­таў у го­ра­дзе Жо­дзі­на па­са­джа­на больш як 100 ма­ла­дых бя­ро­зак і сос­наў, ство­ра­ны пар­ка­вы комп­лекс у аг­ра­га­рад­ку Лю­бань Ві­лей­ска­га ра­ё­на.

Да­рэ­чы, пад­час апош­няй вы­бар­чай кам­па­ніі мно­гія кан­ды­да­ты ў дэ­пу­та­ты абя­ца­лі са­дзей­ні­чаць ства­рэн­ню спа­жы­вец­кіх ка­а­пе­ра­ты­ваў па га­зі­фі­ка­цыі і во­да­за­бес­пя­чэн­ні. Цэнт­ра­лі­за­ва­на пра­ве­дзе­ны газ і ва­да ў вёс­ку Івон­ца­ві­чы, на­ла­джа­на сіс­тэ­ма во­да­за­бес­пя­чэн­ня на­се­ле­ных пунк­таў Лы­ца­ві­чы, Асі­по­ві­чы і Із­бі­на Ві­лей­ска­га ра­ё­на. «Бла­кіт­нае» па­лі­ва з'я­ві­ла­ся так­са­ма ў вёс­ках Ста­ры­на і Гу­до­ві­чы, пра­цяг­ва­юц­ца ра­бо­ты па га­зі­фі­ка­цыі і іншых на­се­ле­ных пунк­таў Чэр­вень­ска­га ра­ё­на.

У Но­вых Фа­лі­чах Ста­ра­да­рож­ска­га ра­ё­на за­куп­ле­на пом­па і рэ­кан­стру­я­ва­на свід­ра­ві­на, у вёс­цы Ка­ме­на Ла­гой­ска­га ра­ё­на за­ме­не­на глы­бін­ная пом­па — гэ­та так­са­ма вы­нік кло­па­ту дэ­пу­та­таў.

У ро­лі «мі­ра­во­га»

Як лі­чыць стар­шы­ня Мінск­ага аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Іван Ліп­ніц­кі, знач­най праб­ле­май за­ста­юц­ца зя­мель­ныя спрэч­кі па­між су­се­дзя­мі. Але ж тут дэ­пу­та­ты мо­гуць вы­сту­паць у ро­лі «мі­ра­во­га» суд­дзі, іх аў­та­ры­тэт і ўплыў маг­лі б па­са­дзей­ні­чаць зняц­цю на­пру­жа­нас­ці і коль­кас­ці скар­гаў у дзяр­жаў­ныя ор­га­ны. Да та­кой прак­ты­кі, якая ра­ней бы­ла рас­паў­сю­джа­на ў воб­лас­ці, вар­та вяр­нуц­ца. У якас­ці пры­кла­ду мож­на пры­вес­ці дзе­ян­ні дэ­пу­та­таў Клец­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та. Мяс­цо­выя жы­ха­ры па­пра­сі­лі не ад­да­ваць у арэн­ду ін­ды­ві­ду­аль­на­му прад­пры­маль­ні­ку са­жал­ку ў 14 гек­та­раў ка­ля аг­ра­га­рад­ка Да­мат­ка­на­ві­чы. Сваю прось­бу ма­ты­ва­ва­лі тым, што ў гэ­тым ва­да­ёме лю­дзі ло­вяць ры­бу, а на яго бе­ра­гах лю­бяць ад­па­чы­ваць як да­рос­лыя, так і дзе­ці. Да дум­кі за­яў­ні­каў пры­слу­ха­лі­ся і на се­сіі Клец­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў пры­ня­лі ра­шэн­не аб ад­мо­ве пры­ват­ні­ку ў арэн­дзе са­жал­кі... Дэ­пу­та­ты Ла­гой­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та так­са­ма не за­ста­лі­ся ў ба­ку ад па­жа­дан­няў жы­ха­роў вёс­кі Ку­зе­ві­чы і аг­ра­га­рад­ка Жас­цін­нае: раз­гле­дзе­лі на се­сіі пы­тан­не аб за­ха­ван­ні аран­да­та­ра­мі ўмоў вы­ка­ры­стан­ня вод­ных аб'­ек­таў.

Як ад­зна­ча­ла­ся пад­час апош­няй се­сіі Мінск­ага аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў, знач­на змен­шы­ла­ся коль­касць на­ра­кан­няў ад улас­ні­каў аса­біс­тых пад­соб­ных гас­па­да­рак — та­кія пы­тан­ні ле­тась хва­ля­ва­лі толь­кі 16 за­яў­ні­каў. Гэ­та вы­нік за­бес­пя­чэн­ня спры­яль­ных умоў для раз­віц­ця пры­ват­ных пад­вор­каў. Зда­ва­ла­ся б, дро­бязь: у кра­ме ад­сут­ні­ча­лі мі­не­раль­ныя ўгна­ен­ні і срод­кі ахо­вы рас­лін. Але дэ­пу­та­ты Ві­лей­шчы­ны за­ня­лі­ся гэ­тым пы­тан­нем, і кі­раў­ніц­тва ра­ён­на­га спа­жы­вец­ка­га та­ва­рыст­ва пры­ня­ло ме­ры да вы­праў­лен­ня ста­но­ві­шча.

Шмат пра­цу­юць дэ­пу­та­ты па ака­зан­ні да­па­мо­гі лю­дзям, якія апы­ну­лі­ся ў цяж­кіх жыц­цё­вых аб­ста­ві­нах. Свое­ча­со­вае вы­яў­лен­не сем'­яў, што зна­хо­дзяц­ца ў са­цы­яль­на не­бяс­печ­ных умо­вах, без­да­па­мож­ных дзя­цей і ста­рых, пе­ра­да­ча спі­саў у са­цы­яль­ныя ор­га­ны, ор­га­ны мяс­цо­вай ула­ды да­зва­ля­юць вы­пра­віць сі­ту­а­цыю. Ра­ён­ныя і сель­скія Са­ве­ты дэ­пу­та­таў з гэ­тай мэ­тай па­ста­ян­на ла­дзяць ак­цыі мі­ла­сэр­нас­ці, да­лу­ча­ю­чы да даб­ра­чын­нас­ці гра­мад­скасць, прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі. У вы­ні­ку ства­ра­юц­ца пе­рад­умо­вы для зні­жэн­ня коль­кас­ці зва­ро­таў у вы­шэй­шыя ін­стан­цыі.

Тац­ця­на ЛАЗОЎСКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».