Вы тут

Мокрая справа


Што вадалазы знаходзяць на дне беларускіх вадаёмаў?

На ма­ляў­ні­чым вост­ра­ве па­ся­род Цнян­ска­га ва­да­схо­ві­шча ў ста­лі­цы раз­мяс­ціў­ся не­вя­ліч­кі бу­ды­нак з шыль­дай «МНС», у якім мес­ціц­ца Цэнтр ва­да­лаз­на-ра­та­валь­най служ­бы. Ме­на­ві­та там ву­чаць сак­рэ­там ня­лёг­кай пра­фе­сіі пад­вод­ных плыў­цоў. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды», за­ві­таў­шы ту­ды, да­ве­даў­ся аб тым, як жа пра­цу­юць бе­ла­рус­кія ва­да­ла­зы і якія «сюр­пры­зы» яны зна­хо­дзяць на дне.

25-15

Вада... як месца  працы

— Ва­да­лаз­на-ра­та­валь­ная служ­ба па­ча­ла ак­тыў­на раз­ві­вац­ца з 2002 го­да, ка­лі на ба­зе па­жар­ных ава­рый­на-ра­та­валь­ных атра­даў аб­лас­ных упраў­лен­няў МНС па­ча­лі ства­раць штат­ныя служ­бы. Праз ча­ты­ры га­ды бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб ства­рэн­ні ня­штат­ных служ­баў у пад­раз­дзя­лен­нях, якія дыс­ла­цы­ру­юц­ца бліз­ка ад ва­да­ёмаў. І ў са­ка­ві­ку 2006 го­да за­пра­ца­ваў Цэнтр ва­да­лаз­на-ра­та­валь­най служ­бы на ба­зе Рэс­пуб­лі­кан­ска­га атра­да спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня з функ­цы­я­мі пад­рых­тоў­кі ва­да­ла­заў, — згад­вае ва­да­лаз­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла ва­да­лаз­най пад­рых­тоў­кі Цэнт­ра ва­да­лаз­на-ра­та­валь­най служ­бы Рэс­пуб­лі­кан­ска­га атра­да спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня МНС Анд­рэй Вой­цік.

На Цнян­скае ва­да­схо­ві­шча вадалазы пе­ра­ехалі дзе­сяць га­доў та­му. За год ад­ра­ман­та­ва­лі два ста­рыя бу­дын­кі, і ўжо на­ле­та ту­ды прый­шлі пер­шыя на­ву­чэн­цы. Агу­лам жа за час пра­цы ра­та­валь­най служ­бы бы­ло пад­рых­та­ва­на 1046 ва­да­ла­заў. У цэнт­ры ж ця­пер пра­цуе 28 спе­цы­я­ліс­таў.

—З ран­ку і да абе­ду што­дзён­на ў нас па­ста­ян­на пра­хо­дзяць за­ня­ткі, — пра­цяг­вае Анд­рэй Вой­цік. — Пад­час іх аса­біс­ты склад прак­ты­ку­ец­ца не толь­кі ў тэ­а­рэ­тыч­ным на­ву­чаль­ным кла­се, але і на пад­вод­ным па­лі­го­не. На дру­гім па­вер­се ў нас мес­цяц­ца дзя­жур­нае па­мяш­кан­не, па­коі дыс­пет­ча­ра і псі­ха­ла­гіч­най раз­груз­кі. Там па­нуе паў­змрок, пра­цуе тэ­ле­ві­зар, ёсць і не­вя­лі­кая біб­лі­я­тэч­ка — усё для та­го, каб да­па­маг­чы ва­да­ла­зу зняць эма­цый­нае на­пру­жан­не. Пра­цу­юць на­шы спе­цы­я­ліс­ты па гра­фі­ку «су­ткі праз двое».

[caption id="attachment_73107" align="alignnone" width="600"]Спускаючыся ўглыб, вадалаз ніколі не ведае, што яго там чакае. Спускаючыся ўглыб, вадалаз ніколі не ведае,
што яго там чакае.[/caption]

«Не кож­ны ва­да­лаз дой­дзе да ся­рэ­дзі­ны ву­лі­цы»

—Экі­пі­роў­ка ва­да­ла­за дзе­ліц­ца на шлан­га­вую і аў­та­ном­ную, — рас­каз­вае стар­шы ін­струк­тар-ва­да­лаз Рэс­пуб­лі­кан­ска­га атра­да спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня Сяр­гей Амб­ра­жэй. — За­ле­жыць гэ­та ад та­го, з якой кры­ні­цы да спе­цы­я­ліс­та па­сту­пае па­вет­ра — з на­ва­кол­ля або з ба­ло­на, пры­ма­ца­ва­на­га за спі­най. Асноў­ны кам­па­нент экі­пі­роў­кі — аква­ланг, праз які ва­да­лаз ды­хае, і гід­ра­кас­цюм. Апош­нія бы­ва­юць «су­хія» і «мок­рыя». «Мок­ры» кас­цюм, як гэ­та вы­ні­кае з яго наз­вы, пра­ма­кае, але пры гэ­тым за­сце­ра­гае плыў­ца ад рэз­кай стра­ты цяп­ла. Бо ў ва­дзе энер­гія рас­хо­ду­ец­ца з хут­ка­сцю ма­лан­кі. А вось узім­ку вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца вы­ключ­на су­хія гід­ра­кас­цю­мы. Яны не пра­ма­ка­юць зу­сім, і пад іх на­дзя­ва­юць спе­цы­яль­ны ўцяп­ляль­нік. Да­лей у нас ідуць мас­ка, гру­зы, жы­лет-кам­пен­са­тар, спе­цы­яль­ныя бо­ты або лас­ты — абу­так вы­бі­ра­ец­ца ў за­леж­нас­ці ад умоў пра­цы: на дне або ў тоў­шчы ва­ды. Су­мар­на ж аў­та­ном­ны кас­цюм ва­жыць да са­ра­ка кі­ла­гра­маў! Пе­ра­фра­зі­ру­ю­чы Го­га­ля, ска­жам: не кож­ны ва­да­лаз дой­дзе да ся­рэ­дзі­ны ву­лі­цы…

Пад­вод­ны ра­таў­нік пры­ма­цоў­вае да га­лён­кі вост­ры нож. Плыў­цы ні­ко­лі без яго не спус­ка­юц­ца. Ён да­па­мо­жа вы­блы­тац­ца або з во­да­рас­цяў, або з бра­кань­ер­скіх се­так. На дне бач­насць амаль ну­ля­вая, і сет­ку за­ўва­жыць у ва­дзе вель­мі цяж­ка. Бы­вае так, што бра­кань­е­ры іх на­ўмыс­на то­пяць, каб не знай­шлі ад­па­вед­ныя ор­га­ны. А зда­ра­ец­ца і так, што плынь зно­сіць сет­ку, і яна плы­ве, як па за­ко­не под­лас­ці, як­раз на­су­страч ва­да­ла­зам.

Пад ва­дой плыў­ца мо­жа пад­сце­ра­гаць тэр­ма­клін. Гэ­та зо­на рэз­ка­га змя­нен­ня тэм­пе­ра­ту­ры ва­ды. У «су­хім» кас­цю­ме гэ­та не так страш­на, а вось у «мок­рым» ва­да­лаз му­сіць тут жа спы­ніць усе ра­бо­ты, ка­лі пач­не ад­чу­ваць пе­ра­аха­ла­джэн­не.

Да по­яса ва­да­лаз ма­цуе сіг­наль­ны ка­нец — так ва­да­ла­зы на­зы­ва­юць вя­роў­ку. Між ін­шым, гэ­та паў­на­вар­тас­ны сро­дак су­вя­зі. Але «кан­ца­вы тэ­ле­граф» мае ста­тус рэ­зер­во­ва­га. Звы­чай­на ён пры­мя­ня­ец­ца пры ней­кіх па­лом­ках, з‑за якіх гала­са­вая су­вязь не­маг­чы­мая — на­прык­лад, сеў аку­му­ля­тар ці ады­шоў про­вад. Прос­тыя дзе­ян­ні — тар­га­нуць ка­нец, па­трэс­ці ці па­цяг­нуць, а іх спа­лу­чэн­ні да­юць агу­лам 14 ты­паў сіг­на­лаў.

Што ён му­сіць умець?

—Да пра­фе­сі­я­на­лаў мы прад'­яў­ля­ем вы­со­кія па­тра­ба­ван­ні, — га­во­рыць Анд­рэй Вой­цік. — Па-пер­шае, ім му­сіць быць толь­кі муж­чы­на ва ўзрос­це ад 18 да 40 га­доў. Тут вар­та зра­біць ага­вор­ку: ка­лі ва­да­лаз ужо да­сяг­нуў «мя­жы» па ўзрос­це, то яму мо­гуць да­зво­ліць пра­ца­ваць і даў­жэй. Га­лоў­нае, каб ён не меў су­праць­па­ка­зан­няў па ста­не зда­роўя — да­ты­чыц­ца гэ­та і на­віч­коў.

Кож­ны дзень пра­хо­дзяць трэ­ні­роў­кі. Пад­вод­ны ра­та­валь­нік му­сіць быць фі­зіч­на моц­ным, мець доб­ры слых і вы­раз­ную дык­цыю, умець пе­ра­адоль­ваць вя­лі­кія дыс­тан­цыі, шу­каць і аказ­ваць да­па­мо­гу па­цяр­пе­ла­му, вес­ла­ваць на лод­цы, кі­даць вы­ра­та­валь­ны круг, пе­ра­но­сіць цяж­кія гру­зы, пі­ла­ваць, збі­раць флан­ца­выя злу­чэн­ні пад ва­дой, кі­ра­ваць вод­ны­мі су­да­мі… І не вар­та за­бы­вац­ца на тое, што пад ціс­кам ва­ды ка­неч­нас­ці і ор­га­ны ча­ла­ве­ка пра­цу­юць зу­сім інакш. Та­му трэ­ба на­ву­чыц­ца пра­ца­ваць у та­кіх умо­вах.

[caption id="attachment_73108" align="alignnone" width="600"]Спецыялісты гавораць, што патануць можна і на водмелі. Спецыялісты гавораць,
што патануць можна і на водмелі.[/caption]

Але ад­ной фі­зіч­най пад­рых­та­ва­нас­ці ма­ла. Важ­ная для ва­да­ла­за і кем­лі­васць. Хоць на бе­ра­зе ці ў лод­цы зна­хо­дзяц­ца тыя, хто стра­хуе і за­бяс­печ­вае, ва­да­лаз ад­праў­ля­ец­ца пад ва­ду ў адзі­ноч­ку. І та­му яму лі­та­раль­на на кож­ным кро­ку да­во­дзіц­ца ары­ен­та­вац­ца ў не­зна­ё­мых умо­вах і, як вы­нік, вель­мі апе­ра­тыў­на ацэнь­ваць ста­но­ві­шча і пры­маць ра­шэн­ні. Аба­вяз­ко­вая ўмо­ва — моц­ная псі­ха­ла­гіч­ная вы­трым­ка. Па-пер­шае, ва­да­ла­зы да­ста­юць на па­верх­ню це­лы та­пель­цаў, а па-дру­гое, ні­хто не ве­дае, які сюр­прыз мо­жа ча­каць на дне…

За­блы­тац­ца на дне ва­да­ёма ў… фут­боль­ных ва­ро­тах?

Лепш за ўсё пра­цу ва­да­ла­заў ха­рак­та­ры­зуе вы­слоўе аме­ры­кан­ска­га фан­тас­та Ро­бер­та Шэк­лі. «Аку­лу ў ван­не вы пад­стрэ­лі­це ад­ра­зу. Ку­ды скла­да­ней па­цэ­ліць у кіль­ку ў цыс­тэр­не. Усё за­ле­жыць ад маш­та­бу». А ця­пер да­дай­це да па­ме­раў ва­да­ёма амаль ну­ля­вую бач­насць пры по­шу­ках у ва­дзе пад­час яе цві­цен­ня і ўлет­ку. І які «сюр­прыз» мо­жа ча­каць ва­да­ла­за праз метр яго шля­ху — за­ста­ец­ца толь­кі га­даць.

—Глей мо­жа ся­гаць па ка­ле­на ці на­ват па шыю, — ус­па­мі­нае Сяр­гей Амб­ра­жэй. — І боў­та­еш­ся ў ім, ні­бы жа­ба ў смя­та­не з вя­до­май каз­кі. А якіх прад­ме­таў мы на дне толь­кі ні зна­хо­дзі­лі! І бе­тон­ныя сваі, і бра­мы, і ўні­та­зы, і ней­кія скрын­кі, і ве­ла­сі­пед­ныя ра­мы. Са­мы не­бяс­печ­ны «сюр­прыз» — гэ­та бу­даў­ні­чыя бло­кі, якія ашча­ці­ні­лі­ся ар­ма­ту­рай, і ме­та­ліч­ныя тро­сы. Апош­ніх вель­мі шмат у за­топ­ле­ных кар'­е­рах, ку­пац­ца ў якія, ня­гле­дзя­чы на ўсе за­ба­ро­ны, лю­дзі ўсё ж ле­зуць. І ка­лі ў та­кі трос ублы­тац­ца, то на­зад вы­брац­ца ўжо вель­мі цяж­ка. Ус­клад­ня­юць нам пра­цу і ры­ба­лоў­ныя сет­кі, якія кі­да­юць на дне бра­кань­е­ры.

Вель­мі спрак­ты­ка­ва­ны ва­да­лаз шу­каў ад­ной­чы на Чы­жоў­скім ва­да­схо­ві­шчы ў Мін­ску па­та­ну­лую пас­ля вы­пуск­но­га ве­ча­ра дзяў­чы­ну. І я ба­чу, што ка­нец за­ста­ец­ца на мес­цы, а бур­бал­кі па­вет­ра з ва­ды пай­шлі на­ле­ва. Зна­чыць, за­ча­піў­ся за штось­ці. Ва­да­лаз зра­біў поў­ны круг ва­кол пе­ра­шко­ды, знай­шоў ка­нец і вый­шаў па ім. Прай­шоў не­каль­кі мет­раў — та­кая ж сі­ту­а­цыя. А ка­лі ўжо пад­ня­ўся на па­верх­ню, то рас­ка­заў, што по­шу­кам пе­ра­шка­джа­лі… фут­боль­ныя ва­ро­ты! Мяр­ку­ю­чы па ўсім, іх узім­ку вы­ка­рыс­тоў­ва­лі для гуль­ні. А ка­лі прый­шла вяс­на і лёд пад­таў, ва­ро­ты аку­рат­на пай­шлі на дно. На­ват фраг­мен­ты сет­кі за­ха­ва­лі­ся.

Ін­шы ва­да­лаз пад­час по­шу­каў на тым жа ва­да­схо­ві­шчы тра­піў ні­бы­та ў склеп. Ішоў, ішоў і рап­там упёр­ся ў ней­кую сця­ну. Раз­вяр­нуў­ся на­зад — і там сцен­ка. На­пра­ва, на­ле­ва — хо­ду ня­ма. Як там бы­ло ў вя­до­мым кі­на­філь­ме: «За­му­ра­ва­лі, дэ­ма­ны!» Ды толь­кі ма­гія тут бы­ла ні пры чым. Бо паст­кай для ва­да­ла­за ледзь не стаў… бія­ту­а­лет, які да та­го ж ва­ляў­ся на дне пад вуг­лом. А зда­га­даў­ся ра­та­валь­нік толь­кі та­му, што на­ма­цаў уні­таз. А ад­ной­чы зда­рыў­ся…

Тры­лер у цэнт­ры ста­лі­цы

Бы­ло гэ­та пад­час буй­но­га свя­та ў ста­лі­цы. Сіг­нал на вы­езд пра­гу­чаў а дру­гой га­дзі­не но­чы — у ра­ё­не Ня­мі­гі ў Свіс­ла­чы та­нуў ча­ла­век. Ка­лі даб­ра­лі­ся з пры­го­да­мі на ўзбя­рэж­ную ра­кі, уба­чы­лі ў ва­дзе жа­но­чую га­ла­ву. Дзяў­чы­на ва­ру­шы­ла­ся, спра­ба­ва­ла зваць на да­па­мо­гу, але яе го­лас ужо ві­да­воч­на па­сла­беў. Спус­ка­ю­ся ўніз у гід­ра­кас­цю­ме, кі­даю ёй ка­нец, спра­бую вы­цяг­нуць на цвёр­дую зям­лю — і ні­чо­га не атрым­лі­ва­ец­ца. Толь­кі пас­ля вы­свет­лі­ла­ся, што не­за­доў­га да свя­та ў Свіс­ла­чы быў рэз­ка па­ні­жа­ны ўзро­вень ва­ды — дно ра­кі збі­ра­лі­ся чыс­ціць. І на­двор'е ў тую ноч ста­я­ла вель­мі душ­нае — па­куль мы да­еха­лі з ба­зы на Ня­мі­гу, у нас на лбах пот вы­сту­піў. Раз­га­ра­ча­ная дзяў­чы­на вы­ра­шы­ла асвя­жыц­ца. Ско­чы­ла з па­ра­пе­та ў ва­ду, але… ва­ды той у ра­цэ бы­ло не больш за паў­мет­ра. А пад ёй ля­жаў таў­шчэз­ны пласт гразкага глею, па кан­сіс­тэн­цыі амаль як тва­рог. У ім дзяў­чы­на і за­се­ла. Але ж глей яе яшчэ і за­цяг­ваў уніз, ні­бы зы­бу­чы пя­сок! Ста­лі па­ды­маць не­ба­ра­ку з да­па­мо­гай ме­ха­ніз­маў — і вы­цяг­ну­лі. «Хут­кая» браць яе спа­чат­ку не ха­це­ла, бо дзяў­чы­на бы­ла ўся ў глеі. Тут ужо ске­міў наш кі­роў­ца. Ён пры­вя­заў да кан­ца вяд­ро, спус­ціў яго ў Свіс­лач, за­чарп­нуў ва­ды і ака­ціў ёй дзяў­чы­ну. Доб­ра яшчэ, што на два­рэ ста­я­ла глы­бо­кая ноч — не­ба­ра­ка за­ста­ла­ся ледзь не ў кас­цю­ме Евы. Так яе і па­вез­лі ў баль­ні­цу…

«Рус­кая ру­лет­ка» на ка­на­лі­за­цый­ны лад

Га­доў з дзе­сяць та­му на ад­ным з тэ­ле­ка­на­лаў вы­хо­дзі­ла гуль­ня «Рус­кая ру­лет­ка». Ад­ной з яе «фі­шак» бы­ло тое, што чар­го­вы гу­лец па­кі­даў сту­дыю праз люк, які рап­тоў­на пад ім ад­чы­няў­ся. Звы­чай­ны пра­хо­жы мо­жа сыг­раць у ім­пра­ві­за­ва­ную «рус­кую ру­лет­ку» не­ча­ка­на для ся­бе, прос­та сту­піў­шы на не за­ма­ца­ва­ны на­дзей­на ка­на­лі­за­цый­ны люк. Ды вось толь­кі ўні­зе бу­дзе не пруг­кі мат, а смя­рот­ная паст­ка.

—Люк скан­стру­я­ва­ны так, што ўні­зе яго зна­хо­дзіц­ца ка­лек­тар — тру­ба шы­ры­нёй звы­чай­на два мет­ры, па якой ця­куць ка­на­лі­за­цый­ныя сцё­кі, — пра­цяг­вае Сяр­гей Амб­ра­жэй. — У тым мес­цы, дзе зна­хо­дзіц­ца люк, ка­лек­тар ад­чы­не­ны. Гэ­та не­аб­ход­на для пра­вя­дзен­ня аб­слу­гоў­ва­ю­чых ра­бот. І пра­ва­ліў­шы­ся ў ка­на­лі­за­цый­ны люк, вы ўха­піц­ца не здо­ле­е­це ні за што — сце­ны тру­бы ад­па­лі­ра­ва­ныя плын­ню. На­ват ва­да­ла­зы са спе­цы­яль­най экі­пі­роў­кай да­дат­ко­ва стра­ху­юц­ца, перш чым лез­ці ў ка­на­лі­за­цыю. Та­му абы­ходзь­це лю­кі бо­кам. Асаб­лі­ва ўвес­ну, бо ры­зы­ка вы­мы­ван­ня грун­ту і ўтва­рэн­ня пус­тот у гэ­ты час мак­сі­маль­ная.

***

Апош­ні­мі дня­мі ў Бе­ла­ру­сі ўста­ля­ва­ла­ся не па-зі­мо­ва­му цёп­лае на­двор'е. З‑за гэ­та­га на рэ­ках кра­і­ны па­чаў імк­лі­ва раз­бу­рац­ца лёд. На ва­да­ёмах жа яго тры­ва­ласць хут­ка змян­ша­ец­ца. Та­му не вы­ходзь­це ця­пер на ва­да­ёмы. Бо ця­га да пад­лёд­най ры­бал­кі сён­ня мо­жа скон­чыц­ца тым, што пас­ля вас бу­дуць шу­каць ва­да­ла­зы…

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Фо­та пра­да­стаў­ле­на Цэнт­рам
ра­та­валь­на-ва­да­лаз­най служ­бы МНС.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».