Вы тут

Людзі павінны плаціць за чыстую паслугу


З са­ка­ві­ка на ба­зе Пар­ты­зан­ска­га і Пер­ша­май­ска­га ра­ё­наў Мін­ска пач­нец­ца экс­пе­ры­мент па рэ­фар­ма­ван­ні жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі

Са­ка­вік, як той ка­заў, ужо пры дзвя­рах, та­му да рэ­ар­га­ні­за­цыі ЖКГ у двух ра­ё­нах ста­лі­цы за­ста­лі­ся лі­ча­ныя дні. Пы­тан­не «што зме­ніц­ца?» лу­нае ў па­вет­ры. Ма­тэ­ры­я­лі­за­ваць яго змаг­лі жур­на­ліс­ты на «круг­лым ста­ле» ў Мін­гар­вы­кан­ка­ме. Ця­пер з аб­са­лют­най дак­лад­нас­цю мо­жам ска­заць вам, што з пер­ша­га дня вяс­ны... ні­чо­га не зме­ніц­ца. Рэ­фар­ма­ван­не — гэ­та доў­гі пра­цэс. Вы­ні­кі бу­дуць за­ўваж­ныя паз­ней. Як вы­ка­заў­ся адзін з удзель­ні­каў «круг­ла­га ста­ла», ка­лі я за­ха­чу з 1 са­ка­ві­ка па­ху­дзець, то гэ­та не зна­чыць, што ра­ні­цай у гэ­ты дзень я ўста­ну ад­ра­зу без ліш­ніх кі­ла­гра­маў.

25-28

Як бы­ло, так і бу­дзе

Экс­пе­ры­мент па рэ­фар­ма­ван­ні ЖКГ — гэ­та рэа­лі­за­цыя тых па­ла­жэн­няў, якія вы­пра­цоў­ва­ла ра­бо­чая гру­па па да­ру­чэн­ні кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. «І сён­ня на пры­кла­дзе двух ра­ё­наў ёсць рэ­аль­ная маг­чы­масць пра­дэ­ман­стра­ваць слуш­насць тых вы­сноў, што зра­бі­ла ра­бо­чая гру­па», — лі­чыць па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та — га­лоў­ны ін­спек­тар па го­ра­дзе Мін­ску Аляк­сандр Якаб­сон.

 

«З 1 са­ка­ві­ка та­рыф на тэх­ніч­нае аб­слу­гоў­ван­не квад­рат­на­га мет­ра, як быў, так і за­ста­нец­ца на ўзроў­ні 947,1 руб­ля. Але з пры­чы­ны струк­тур­на­га пе­ра­ўтва­рэн­ня мы раз­ліч­ва­ем, што са­бе­кошт па­слу­гі, які ця­пер скла­дае ка­ля 2,8 ты­ся­чы руб­лёў, па­ві­нен іс­тот­на зні­зіц­ца (маг­чы­ма, да 1,7 ты­ся­чы руб­лёў і на­ват менш), дзя­ку­ю­чы ча­му ўзро­вень кам­пен­са­цыі за­трат на­сель­ніц­твам па­вы­сіц­ца з сён­няш­ніх 25-30% да 50-70%», — рас­тлу­ма­чыў мі­ністр жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі Аляк­сандр Це­ра­хаў.

Па­вод­ле яго слоў, рэ­фар­ма­ван­не ЖКГ на­кі­ра­ва­на, па-пер­шае, на па­вы­шэн­не якас­ці аказ­ва­е­мых па­слуг, па-дру­гое, на да­сяг­нен­не мак­сі­маль­най праз­рыс­тас­ці іх на­лі­чэн­ня. «Мы па­він­ны быць упэў­не­ны, што па­слу­га аказ­ва­ец­ца свое­ча­со­ва, што мы не лік­ві­ду­ем ава­рый­ныя сі­ту­а­цыі, а пра­во­дзім рэг­ла­мент­ныя ра­бо­ты, пад­трым­лі­ва­ем жыл­лё­вы фонд, не да­пус­ка­ем яго ста­рэн­ня. Дру­гі бок ме­да­ля — ча­ла­век ра­зу­мее, за што пла­ціць. Ёсць дак­лад­ны пе­ра­лік ра­бот, рэг­ла­мент, які ар­га­ні­за­цыя вы­кон­вае і за­бяс­печ­вае гэ­тым за­ха­ва­насць жыл­лё­ва­га фон­ду», — кан­ста­та­ваў мі­ністр.

Га­лоў­нае — праз­рыс­ты та­рыф

Прын­цы­по­ва важ­нае ў рэ­фор­ме — раз­дзя­лен­не функ­цый за­каз­чы­ка і пад­рад­чы­ка. Сён­ня яны аб'­яд­на­ны ў ме­жах ЖРЭА, якое з'яў­ля­ец­ца як прад­стаў­ні­ком на­сель­ніц­тва, так і за­ці­каў­ле­най ар­га­ні­за­цы­яй, што са­ма са­бе аказ­вае па­слу­гі. У вы­ні­ку раз­дзя­лен­ня бу­дзе вы­ра­ша­на ад­на з га­лоў­ных за­дач рэ­фар­ма­ван­ня жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі Бе­ла­ру­сі — фар­мі­ра­ван­не праз­рыс­тых та­ры­фаў: «Сён­ня ўсе ор­га­ны мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня, ка­лі лю­дзі ка­жуць пра вы­со­кія та­ры­фы на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі, апе­лю­юць да та­го, што на­сель­ніц­тва аплач­вае толь­кі 30%, а бюд­жэт 70% да­дае. Дык вось у гэ­тых 70% больш за па­ло­ву та­го, што не па­він­на клас­ці­ся на квад­рат­ны метр — ня­про­філь­ныя ак­ты­вы, роз­ныя аб'­ек­ты, якія мёрт­вым гру­зам ля­жаць, і ін­шае. Квін­тэ­сэн­цыя рэ­фор­мы — ачыс­ціць са­бе­кошт па­слуг ад гэ­та­га «ша­лу­пін­ня», — ска­заў Аляк­сандр Якаб­сон.

Ён пад­крэс­ліў, што та­рыф па­ві­нен быць «чыс­тым». «Там па­ві­нен быць толь­кі той аб'­ём срод­каў, якія ідуць на аб­слу­гоў­ван­не квад­рат­на­га мет­ра жыл­ля. Ча­ла­век зра­зу­мее: у вы­ні­ку гэ­тай рэ­фор­мы та­рыф бу­дзе скла­даць умоў­на 90% ад са­бе­кош­ту, а зна­чыць, рас­ці ён бу­дзе не з 30% да 100%, а з 90% да 100%».

На смец­ці бу­дуць за­раб­ляць

Яшчэ адзін этап рэ­фор­мы ЖКГ — ства­рэн­не адзі­на­га апе­ра­та­ра па вы­ва­зе, сар­та­ван­ні і абяс­шкодж­ван­ні цвёр­дых ка­му­наль­ных ад­хо­даў. Экс­пе­ры­мент па ўка­ра­нен­ні на­ва­цый пла­ну­ец­ца па­чаць зноў жа на ба­зе Пер­ша­май­ска­га і Пар­ты­зан­ска­га ра­ё­наў Мін­ска з 1 са­ка­ві­ка. «На­сель­ніц­тва бу­дзе пла­ціць гро­шы апе­ра­та­ру, які сам бу­дзе вы­ра­шаць: вез­ці ад­хо­ды на па­лі­гон ці ўсё ж та­кі на сар­та­ван­не, зда­бы­ваць з іх дру­гас­ныя ма­тэ­ры­яль­ныя рэ­сур­сы і за кошт гэ­та­га атрым­лі­ваць да­дат­ко­вы пры­бы­так», — ад­зна­чыў ге­не­раль­ны ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства «Мін­ская га­рад­ская жыл­лё­вая гас­па­дар­ка» Ві­таль Смір­ноў.

Па­вод­ле яго слоў, бу­дуць пра­ца­ваць эка­на­міч­ныя за­ко­ны: чым больш апе­ра­тар ад­сар­туе ад­хо­даў, тым больш змо­жа на гэ­тым за­ра­біць. «Схе­ма вы­раз­ная і праз­рыс­тая», — лі­чыць ген­ды­рэк­тар.

Адзі­ны дыс­пет­чар і раз­лі­ко­вы цэнтр

Ка­лі экс­пе­ры­мент па ўка­ра­нен­ні пра­па­на­ва­ных на­ва­цый бу­дзе пры­зна­ны па­спя­хо­вым і рас­паў­сю­дзіц­ца па ўсім го­ра­дзе, ста­не маг­чы­май рэа­лі­за­цыя яшчэ шэ­ра­гу рэ­форм. На­прык­лад за­пла­на­ва­на ства­рэн­не адзі­най дыс­пет­чар­скай служ­бы ЖКГ Мін­ска. «Мяр­ку­ец­ца, што ў ста­лі­цы бу­дзе адзі­ная дыс­пет­чар­ская служ­ба з ну­ма­рам 115, па­куль ён па­пя­рэд­не за­рэ­зер­ва­ва­ны. Круг­ла­су­тач­на на­сель­ніц­тва змо­жа па­тэ­ле­фа­на­ваць на гэ­ты ну­мар, пас­ля ча­го бу­дуць пра­ца­ваць дыс­пет­ча­ры, якія на­кі­ру­юць за­яў­ку, ку­ды трэ­ба і ка­му трэ­ба», — ад­зна­чыў Ві­таль Смір­ноў.

Па­вод­ле яго слоў, у аба­вяз­кі су­пра­цоў­ні­каў адзі­най дыс­пет­чар­скай служ­бы бу­дзе так­са­ма ўва­хо­дзіць кант­роль за вы­ка­нан­нем за­явак, па­да­дзе­ных на­сель­ніц­твам: «Гэ­та зна­чыць спа­жыў­цу не трэ­ба бу­дзе ве­даць ма­су ну­ма­роў, а ўся­го толь­кі адзін, ку­ды мож­на па­тэ­ле­фа­на­ваць у лю­бы час су­так па ўсіх пы­тан­нях ака­зан­ня жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг».

Акра­мя гэ­та­га, пра­ду­ма­на маг­чы­масць аў­та­ма­ты­за­цыі пра­цэ­су раз­лі­ку на­лі­чэн­няў па апла­це жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг. «Ця­пер у Мін­ску 43 раз­лі­ко­ва-да­ве­дач­ныя цэнт­ры, якія пад­па­рад­коў­ва­юц­ца ЖРЭА. Унут­ры ўжо іс­ну­ю­ча­га прад­пры­ем­ства «Цэнтр ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій Мін­гар­вы­кан­ка­ма» пра­па­ну­ец­ца ства­рыць адзі­ны раз­лі­ко­ва-да­ве­дач­ны цэнтр Мін­ска, яко­му бу­дуць пад­па­рад­ка­ва­ныя ўсе РДЦ го­ра­да», — па­ве­да­міў Ві­таль Смір­ноў. У вы­ні­ку бу­дуць аў­та­ма­ты­за­ва­ны пра­цэ­сы раз­лі­ку на­лі­чэн­няў па апла­це жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг і ўпа­рад­ка­ва­ны ад­но­сі­ны па­між іх па­стаў­шчы­ка­мі. Мяр­ку­ец­ца вы­пра­ца­ваць адзі­ны па­ды­ход па ажыц­цяў­лен­ні ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур, а так­са­ма пра­во­дзіць адзі­ную па­лі­ты­ку ў сфе­ры на­лі­чэн­ня апла­ты за жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

 Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.