Вы тут

Сцэ­на­рый для сіс­тэ­мы аду­ка­цыі на­пі­шуць... сту­дэн­ты


Якім ба­чаць раз­віц­цё сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня са­мі сту­дэн­ты? Як сту­дэнц­кая мо­ладзь уяў­ляе са­бе да­лей­шае раз­віц­цё сіс­тэ­мы цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня? Што сту­дэн­ты ду­ма­юць пра спец­кур­сы па вы­ба­ру? Ме­на­ві­та гэ­тыя тры пы­тан­ні да­лі старт сет­ка­ва­му пра­ек­ту "Аду­ка­цыя ва­ча­мі мо­ла­дзі", які быў за­пу­шча­ны ўчо­ра.

Пра­ект ста­не "ба­я­вым хры­шчэн­нем" для Гра­мад­ска­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га сту­дэнц­ка­га са­ве­та пры мі­ніст­ры аду­ка­цыі. Са­вет з'яў­ля­ец­ца ка­ле­гі­яль­ным да­рад­чым вы­бар­ным ор­га­нам сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня ўста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі. Кож­ная ВНУ прад­стаў­ле­на ў ім ад­ным го­ла­сам (не­за­леж­на ад коль­кас­ці сту­дэн­таў, што ў ёй на­ву­ча­юц­ца). Уся­го 54 прад­стаў­ні­кі. А пер­шае яго па­ся­джэн­не прай­шло ў сце­нах БДУ­ІР.

IMG_1701

IMG_1701

 

— Усе ве­да­юць, што мы па­да­лі за­яў­ку на да­лу­чэн­не на­шай кра­і­ны да Ба­лон­ска­га пра­цэ­су. Але ў на­шых апа­не­нтаў ёсць адзін ар­гу­мент — яны сцвяр­джа­юць, што ў бе­ла­рус­кіх уні­вер­сі­тэ­тах не­да­стат­ко­ва раз­ві­та сту­дэнц­кае са­ма­кі­ра­ван­не. Што сту­дэн­таў не чу­юць ні на ўзроў­ні кі­раў­ніц­тва ВНУ, ні на ўзроў­ні Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. Але я ў гэ­та не ве­ру, — пад­крэс­ліў у сва­ім вы­ступ­лен­ні пе­рад чле­на­мі Сту­дэнц­ка­га са­ве­та мі­ністр аду­ка­цыі Мі­ха­іл Жу­раў­коў. — Та­му ха­це­ла­ся б з ва­шай да­па­мо­гай раз­бу­рыць гэ­ты міф і па­чуць мер­ка­ван­ні сту­дэн­таў: якія за­да­чы ва ўні­вер­сі­тэ­це яны ха­це­лі б вы­кон­ваць і на што ха­це­лі б уплы­ваць...

У тым, што сіс­тэ­ма цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня па­він­на ўдас­ка­наль­вац­ца, су­мнен­няў ня­ма. Вы са­мі прай­шлі ня­даў­на праз ЦТ, а та­му мо­жа­це вы­ка­заць слуш­ныя за­ўва­гі на­конт та­го, ці трэ­ба су­мя­шчаць вы­пуск­ныя і ўступ­ныя эк­за­ме­ны, ці трэ­ба ўво­дзіць у тэс­тах воб­ласць С і ска­ра­чаць воб­ласць А, дзе пры­вод­зяц­ца ва­ры­ян­ты ад­ка­заў. Але май­це на ўва­зе, што лю­бое ра­шэн­не на­конт удас­ка­на­лен­ня сіс­тэ­мы ЦТ бу­дзе ўка­ра­няц­ца не ра­ней, чым праз два га­ды, каб бу­ду­чыя абі­ту­ры­ен­ты па­спе­лі пад­рых­та­вац­ца да змя­нен­няў. Ну а пы­тан­не з увя­дзен­нем у ВНУ спец­кур­саў па вы­ба­ры па­куль скла­да­нае для нас са­міх, та­му мы і ці­ка­вім­ся мер­ка­ван­ня­мі сту­дэнц­кай мо­ла­дзі.

Асноў­ная за­да­ча Сту­дэнц­ка­га са­ве­та, па­вод­ле слоў Мі­ха­і­ла Жу­раў­коў­ва, да­па­маг­чы спе­цы­я­ліс­там у по­шу­ку кан­струк­тыў­ных ра­шэн­няў праб­лем, што ста­яць пе­рад сіс­тэ­май аду­ка­цыі. Ён за­пэў­ніў, што не ба­іц­ца "ня­зруч­ных пы­тан­няў", якія мо­гуць за­даць Мі­ніс­тэр­ству аду­ка­цыі прад­стаў­ні­кі ВНУ. На­прык­лад, у Гор­ках пад­час су­стрэ­чы мі­ніст­ра аду­ка­цыі са сту­дэнц­кім ак­ты­вам у Мі­ха­і­ла Жу­раў­ко­ва па­ці­ка­ві­лі­ся, ча­му ў нас сту­дэн­ты не ацэнь­ва­юць ра­бо­ту сва­іх вы­клад­чы­каў. Мі­ністр рас­ка­заў, што ўжо рас­пра­ца­ва­на ан­ке­та, дзе пра­ду­гле­джа­на гра­фа для ацэн­кі пра­цы вы­клад­чы­ка яго сту­дэн­та­мі. Па­коль­кі амаль усе сту­дэн­ты ба­вяць час "УКан­так­це", пля­цоў­кай для шы­ро­ка­га гра­мад­ска­га аб­мер­ка­ван­ня на­дзён­ных праб­лем, уклю­чэн­ня ў яго ак­тыў­най мо­ла­дзі і рэа­лі­за­цыі ма­ла­дзёж­ных іні­цы­я­тыў ста­не ме­на­ві­та гэ­та са­цы­яль­ная сет­ка. Ад­нак да­лу­чыц­ца да дыс­ку­сіі змо­гуць не толь­кі сту­дэн­ты, але і іх баць­кі, вы­клад­чы­кі і на­ват школь­ні­кі, ка­лі пы­тан­не бу­дзе ты­чыц­ца школь­на­га жыц­ця.

Пы­тан­ні бу­дуць раз­ме­шча­ны ў афі­цый­ных гру­пах усіх уста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі з ак­тыў­най спа­сыл­кай на ста­рон­ку аб­мер­ка­ван­няў. Аб­агуль­не­ную гра­мад­скую дум­ку, вы­ка­за­ную на ўзроў­ні ўні­вер­сі­тэ­таў, чле­ны са­ве­та бу­дуць пе­ра­да­ваць у Гра­мад­скі рэс­пуб­лі­кан­скі сту­дэнц­кі са­вет. Тэх­ніч­ныя пы­тан­ні па ства­рэн­ні ста­рон­кі "Аду­ка­цыя ва­ча­мі мо­ла­дзі", яе су­пра­ва­джэн­ні, ана­лі­за вы­ні­каў ус­кла­дзе­ны на ме­ды­я­цэнтр БДУ, дзе пра­цу­юць та­кія ж ма­ла­дыя хлоп­цы і дзяў­ча­ты, якія, маг­чы­ма, прос­та больш пад­рых­та­ва­ныя ў тэх­ніч­ным пла­не.

Мі­ха­іл Жу­раў­коў па­абя­цаў чле­нам Гра­мад­ска­га сту­дэнц­ка­га са­ве­та су­стрэ­чу з прэ­зі­ды­у­мам Рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та рэк­та­раў і па­пра­сіў пра­ду­маць пы­тан­ні, якія яны лі­чаць ак­ту­аль­ны­мі.

— Я ча­каю ад ра­бо­ты Сту­дэнц­ка­га са­ве­та слуш­ных пра­па­ноў, та­му што сту­дэн­ты — са­мая са­цы­яль­на ак­тыў­ная част­ка гра­мад­ства і са­мая пра­су­ну­тая. І спа­дзя­ю­ся, што сет­ка­вы пра­ект "Аду­ка­цыя ва­чы­ма мо­ла­дзі" бу­дзе не адзі­ным ва­шым пра­ек­там. А праз СМІ мы аба­вяз­ко­ва пра­ін­фар­му­ем, якія з пра­па­на­ва­ных мо­лад­дзю ра­шэн­няў бы­лі ўлі­ча­ны, каб вы з го­на­рам маг­лі ска­заць, што гэ­та вы пра­па­на­ва­лі, ВЫ іні­цы­я­ва­лі і што сіс­тэ­ма аду­ка­цыі раз­ві­ва­ец­ца па пра­па­на­ва­ным ва­мі сцэ­на­рыі...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».