Вы тут

Віктарына па старонках “Роднай прыроды”. Другі тур


1)     Якую пароду кошак празвалі “віславухімі прынцэсамі”?

А) Скоціш фолд

Б) Дэван-рэкс

В) Сінгапурская

 

2)     Згодна з вераваннямі беларусаў, на якое дрэва ранняй вясной залазяць чэрці, каб пагрэцца?

А) Елка

Б) Дуб

В) Вярба

 

3)     Колькі ахоўваемых тэрыторый Беларусі маюць статус Рамсарскага ўгоддзя?

А) 18

Б) 11

В) 16

 

4)     Самая маленькая сава Беларусі – гэта:

А) Балотная сава

Б) Вераб’іны сычык

В) Пугач

 

5)     Па якім календары пачатак году супадае з астранамічнай вясной?

А) Юліянскім

Б) Іранскім

В) Кітайскім

 

6)     Неафіцыйная сталіца беларускага ткацтва, славутая знакамітымі аўтэнтычнымі рушнікамі:

А) вёска Неглюбка Веткаўскага раёна

Б) вёска Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна

В) вёска Азярычына Пухавіцкага раёна

 

7)     17 чэрвеня адзначаецца:

А) Міжнародны дзень аховы азонавага слою

Б) Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай

В) Міжнародны дзень клімату

 

8)     Назавіце самага вялікага сахапутнага малюска ў свеце.

А) Ахаціна

Б) Трыдакна

В) Смоўж “бурштынка”

 

9)     Самая нізкая кропка Беларусі знаходзіцца:

А) У Мінскім раёне

Б) У Гомельскім раёне

В) У Гродзенскім раёне

 

10)  Адгадайце загадку:

Ніколі шапкі не здымае, бо ні адной рукі не мае.

 

Адказы на другі тур віктарыны прымаюцца да 20 сакавіка. Дасылайце адказы на e-mail: pryroda@zviazda.by, а таксама на паштовы адрас: 22013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.

 

Адказы на пытанні першага тура віктарыны:

1)     Заказнік “Налібокская пушча”

2)     1826 г.

3)     У Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці

4)     Вярба

5)     Да 60 км/гадз.

6)     Куліку-марандунцы

7)     Заказнік “Спораўскі”

8)     Мядзведзяў

9)     Каліна

10) Бабёр.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?