Вы тут

Крытэрый ацэнкі работы ўлады — забеспячэнне належнай якасці жыцця


Выступленне Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У. П. на закрыцці шостай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання

26-301

 

Паважаныя дэпутаты!

Паважаныя запрошаныя і журналісты!

Завяршае працу шостая пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Яе вынікам стала прыняцце важных палітычных рашэнняў. Згода на прызначэнне Андрэя Уладзіміравіча Кабякова прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, ухваленне Праграмы дзейнасці ўрада закліканы адыграць ключавую ролю ў рэалізацыі патрабаванняў кіраўніка дзяржавы па вывадзе краіны на траекторыю ўстойлівага эканамічнага росту.

Дасягненне гэтай мэты ў няпростых сучасных умовах дыктуе неабходнасць сур'ёзнага аналізу сітуацыі, а таксама выпрацоўкі механізмаў, якія дазваляюць аператыўна і гнутка рэагаваць на любыя змены.

Менавіта з такіх пазіцый у праграме расстаўлены акцэнты ў дзейнасці Савета Міністраў і кіраўнікоў усіх узроўняў па фарміраванні эфектыўнай сацыяльна-эканамічнай стратэгіі.

Галоўнымі прыярытэтамі і для распрацоўшчыкаў праграмы, і для дэпутатаў, якія прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні і ўнеслі канкрэтныя прапановы, былі і застаюцца якасць жыцця грамадзян, павышэнне дабрабыту грамадства, выкананне сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы.

Першачарговымі задачамі на цяперашнім этапе з'яўляюцца забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці, мадэрнізацыя сістэмы кіравання эканомікай, стымуляванне дзелавой актыўнасці, інвестыцыйнай дзейнасці, дыверсіфікацыя экспарту.

Прынцыпова важна, што мерапрыемствы праграмы носяць характар прамога дзеяння і работа па іх рэалізацыі разгорнута ўжо сёння. Гэта датычыцца, у прыватнасці, стрымлівання інфляцыі, умацавання беларускага рубля, аптымізацыі бюджэтных расходаў, зніжэння энерга- і імпартаёмістасці прадукцыі. У рамках удзелу ў інтэграцыйных працэсах, правядзення шматвектарнай знешнеэканамічнай палітыкі асноўны ўпор робіцца на адстойванне і прасоўванне нацыянальных інтарэсаў, максімальнае выкарыстанне канкурэнтных пераваг Беларусі.

Адказнасць за выкананне гэтых задач нясе і дэпутацкі корпус. Праграма непасрэдна прадугледжвае распрацоўку звыш дзясятка законаў, работа над якімі павінна насіць прыярытэтны характар. Нагадаю, што ў парламенцкім партфелі вясновай сесіі ўжо больш за 50 законапраектаў, прычым парадак дня будзе пастаянна пашырацца.

Паспяховая рэалізацыя рашэнняў, прынятых у адпаведнасці з праграмай, шмат у чым залежыць ад эфектыўнасці работы рэгіёнаў. І тут сваю ролю таксама закліканы адыграць парламентарыі. У нас дастаткова паўнамоцтваў і прафесіяналізму, каб аказаць максімальнае садзейнічанне мясцовым органам улады ў дасягненні вызначаных мэтаў. Асабліва гэта важна ва ўмовах адаптацыі беларускай эканомікі да рэалій Еўразійскага эканамічнага саюза.

Адначасова патрабуецца павысіць выніковасць нашай міжнароднай дзейнасці па захаванні традыцыйных і асваенні новых перспектыўных рынкаў. Добрай перадумовай для нарошчвання міжпарламенцкага дыялогу з'яўляюцца паступовае пераадоленне стэрэатыпаў, якія склаліся ў нашых заходніх калег, і высокая адзнака сусветнай супольнасцю намаганняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па вырашэнні ўкраінскага крызісу.

Паважаныя дэпутаты!

Галоўная наша задача — мабілізаваць грамадства на рэалізацыю курсу кіраўніка дзяржавы на дынамічнае і ўстойлівае развіццё краіны.

Крытэрый ацэнкі работы ўлады адзін — забеспячэнне сацыяльнага міру, стабільнасці і належнай якасці жыцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.