Вы тут

Здымі фільм пра... вайну


Мінская гарадская арганізацыя БРСМ абвясціла старт конкурсу буктрэйлераў у рамках патрыятычнага праекта «Мой фільм пра вайну», прысвечанага Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Буктрэйлер (англ. booktraіler) — невялікі відэаролік, які расказвае ў адвольнай мастацкай форме пра якую-небудзь кнігу. Мэта такіх ролікаў — прапаганда чытання і прыцягненне ўвагі да кніг пры дапамозе візуальных сродкаў, характэрных для трэйлераў да кінафільмаў. Як правіла, працягласць буктрэйлера складае не больш як 3 хвіліны.

Узяць удзел у конкурсе могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года. Для гэтага ім трэба зняць кароткае відэаапавяданне па матывах прачытаных кніг, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы прадугледжвае ацэнку конкурсных работ экспертным саветам, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Мінскага гарадскога камітэта БРСМ, Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў, Мінгарвыканкама, Нацыянальнай бібліятэкі і Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Другі этап конкурсу будзе праходзіць у інтэрнэт-прасторы — у афіцыйнай групе Мінскай гарадской арганізацыі саюза моладзі «ВКонтакте» (vk.com/mіnskbrsm).

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на прэзентацыі вынікаў праекта «Мой фільм пра вайну» ў маі 2015 года. Найлепшыя буктрэйлеры будуць перададзены ў архіў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для далейшай папулярызацыі мастацкай літаратуры, прысвечанай тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.