Вы тут

А паехалі з намі...


Маладзёжны праект «#аПаехалі» стартаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Гэта першае ў нашай краіне патрыятычнаеінтэрнэт-шоу, у аснову якога пакладзена ідэя аўтавандроўкі па Беларусі з мэтай вывучэння нацыянальнай культуры, гісторыі ітрадыцый.

Стваральнікамі, аўтарамі і вядучымі праекта з'яўляюцца выпускнікі Белдзяржуніверсітэта: начальнік аддзела маладзёжных праграм і праектаў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДУ Рыгор Пасрэднік, вядучы праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» Канстанцін Прыдыбайла і Яраслаў Касінскі. Іх каманда раз на два тыдні вандруе па Беларусі. Вынікам такога турнэ становіцца відэаролік, у якім дэманструецца ўнікальнасць і каларыт мясцін, што наведалі падарожнікі.

Асаблівасць праекта заключаецца ў імправізацыі сюжэта роліка. Загадзя прапрацоўваецца толькі маршрут паездкі. А ўвесь змястоўны і інфармацыйны аспект эпізодаў вызначаюць уражанні ад убачанага падчас падарожжа. Аўтары «#аПаехалі» спадзяюцца, што іх прыклад паспрыяе далучэнню беларусаў і гасцей нашай краіны да падарожжаў па Беларусі. Сёння, як паказвае вопыт, гэта даступна, нядорага і, галоўнае, вельмі цікава. Акрамя таго, такія вандроўкі па краіне — добрая альтэрнатыва пасіўнаму адпачынку. Відэаролікі падарожжаў можна паглядзець на канале Youtube (https://youtube.com/apaehalі).

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.