Вы тут

На аб'ектыўны погляд


Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Саветам Еўропы

Стасункі нашай дзяржавы з Саветам Еўропы і яго Парламенцкай асамблеяй абмяркоўваліся падчас сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра АНДРЭЙЧАНКІ і дакладчыка па Беларусі камісіі ПАСЕ, члена Палаты дэпутатаў італьянскага парламента Андрэа РЫГОНІ.

— Мы ведаем ваш узважаны і пазітыўны падыход да нашай краіны і тыя намаганні, якія вы прыкладаеце для нармалізацыі адносін паміж Беларуссю, беларускім парламентам, і Саветам Еўропы, ПАСЕ, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — Гэта ўжо не першы ваш візіт у Мінск, і спадзяюся, што асабістае знаёмства з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў будзе спрыяць падрыхтоўцы аб'ектыўнага даклада па Беларусі, які будзе разгледжаны ў рамках Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

Кіраўнік ніжняй палаты заўважыў, што ўжо настаў час адысці ад старых схем і стэрэатыпаў і па-новаму зірнуць на нашы адносіны.

— Беларусь і беларускі парламент заўсёды выступалі і выступаюць за цесныя, канструктыўныя, разнапланавыя адносіны з Саветам Еўропы, з ПАСЕ, — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. — У аснову нашых адносін закладзены прынцып узаемнага даверу, павагі, неўмяшання ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Мы гэтымі прынцыпамі заўсёды кіраваліся і кіруемся цяпер.

Парламентарый пагадзіўся з тым фактам, што ў Беларусі з Еўропай былі няпростыя адносіны, якія захоўваюцца і сёння.

— Але мы бачым тыя пазітыўныя сігналы, якія пасылае нам Еўропа ў плане нармалізацыі нашых адносін, — падкрэсліў ён.

На думку старшыні Палаты прадстаўнікоў, развіваць адносіны трэба не толькі ў палітычным і парламенцкім плане, але і ў гандлёва-эканамічнай сферы, таму што сёння прыкладна 80% таваразвароту Беларусі прыпадае на краіны, якія ўваходзяць у склад СЕ.

У сваю чаргу Андрэа Рыгоні падзякаваў беларускаму боку за арганізацыю візіту і адзначыў, што ён праходзіць праз пяць гадоў пасля апошняга візіту сюды дакладчыка з Савета Еўропы.

— Для нашай арганізацыі гэта вельмі важны факт і важная падзея, бо гэта азначае, што мы аднаўляем пэўны шлях і зноў пачынаем дыялог. Я шчыра спадзяюся на супрацоўніцтва, — падкрэсліў ён.

Надзея ЮШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».