Вы тут

Новыя рынкі і адзіная стратэгія


У бліжэйшыя два гады наша краіна павінна істотна павялічыць аб'ёмы сваіх паставак у Індыю і Кітай Для ажыццяўлення запланаваных на гэты год мэтавых паказчыкаў па экспарце тавараў і паслуг нашай краіне неабходна больш актыўна выкарыстоўваць механізм дыверсіфікацыі паставак з элементамі крэатыўных ініцыятыў. Пра гэта на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. На Прэзідыуме Саўміна было ўзгадана аб даручэннях Прэзідэнта Беларусі па нарошчванні экспарту, у ліку якіх значыцца дыверсіфікацыя экспартных паставак тавараў і паслуг, пошук новых рынкаў збыту і замацаванне на іх, нарошчванне ў бліжэйшыя два гады да 5 млрд долараў аб'ёму экспарту ў Індыю, Кітай, Іран, краіны Персідскага заліва, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і ЗША. На пасяджэнні разглядаўся ход выканання гэтых даручэнняў, акрамя таго, былі агучаны праблемныя пытанні па дыверсіфікацыі і нарошчванні экспарту, якія пакуль не вырашаны. У прыватнасці, сёння адсутнічае эфектыўная цэнавая стратэгія ў беларускіх вытворцаў, застаюцца праблемы з якасцю і сэрвісным абслугоўваннем тэхнікі. Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што немагчыма істотна нарасціць аб'ёмы паставак прадукцыі праз тавараправодныя сеткі без вырашэння падобных праблем. На гэты конт міністр замежных спраў Уладзімір Макей згадзіўся, што геаграфічная дыверсіфікацыя экспарту пакуль сапраўды далёкая ад жаданай. Галіновы экспарт (за выключэннем прадпрыемстваў «Беллеспаперапрама» і «Белнафтахіма») летась павялічваўся ў асноўным за кошт паставак у краіны Мытнага саюза. Для выканання прынцыповых задач кіраўніка дзяржавы па дыверсіфікацыі экспарту патрэбны, як адзначыў Уладзімір Макей, такія мерапрыемствы, як актывізацыя айчынных вытворцаў на рынках далёкай дугі праз агрэсіўны маркетынг, удзел у тэндарах, стварэнне зборачных вытворчасцяў там, дзе гэта магчыма, наладжванне прамысловай кааперацыі, развіццё сэрвісу з адначасовым суправаджэннем. Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.