Вы тут

Сцэнарый для сістэмы адукацыі напішуць… студэнты


Якім бачаць развіццё студэнцкага самакіравання самі студэнты? Як студэнцкая моладзь уяўляе сабе далейшае развіццё сістэмы цэнтралізаванага тэсціравання? Што студэнты думаюць пра спецкурсы па выбары? Менавіта гэтыя тры пытанні далі старт сеткаваму праекту «Адукацыя вачамі моладзі», які быў запушчаны днямі.

26-33

26-33

 

Праект стане «баявым хрышчэннем» для Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры міністры адукацыі. Савет з'яўляецца калегіяльным дарадчым выбарным органам студэнцкага самакіравання ўстаноў вышэйшай адукацыі. Кожная ВНУ прадстаўлена ў ім адным голасам (незалежна ад колькасці студэнтаў, што ў ёй навучаюцца). Усяго 54 прадстаўнікі. А першае яго пасяджэнне прайшло ў сценах БДУІР.

— Усе ведаюць, што мы падалі заяўку на далучэнне нашай краіны да Балонскага працэсу. Але ў нашых апанентаў ёсць адзін аргумент — яны сцвярджаюць, што ў беларускіх універсітэтах недастаткова развіта студэнцкае самакіраванне. Што студэнтаў не чуюць ні на ўзроўні кіраўніцтва ВНУ, ні на ўзроўні Міністэрства адукацыі. Але я ў гэта не веру, — падкрэсліў у сваім выступленні перад членамі Студэнцкага савета міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ.— Таму хацелася б з вашай дапамогай разбурыць гэты міф і пачуць меркаванні студэнтаў: якія задачы ва ўніверсітэце яны хацелі б выконваць і на што хацелі б уплываць…

У тым, што сістэма цэнтралізаванага тэсціравання павінна ўдасканальвацца, сумненняў няма. Вы самі прайшлі нядаўна праз ЦТ, а таму можаце выказаць слушныя заў-
вагі наконт таго, ці трэба сумяшчаць выпускныя і ўступныя экзамены, ці трэба ўводзіць у тэстах вобласць С і скарачаць вобласць А, дзе прыво-
дзяцца варыянты адказаў. Але майце на ўвазе, што любое рашэнне наконт удасканалення сістэмы ЦТ будзе ўкараняцца не раней, чым праз два гады, каб будучыя абітурыенты паспелі падрыхтавацца да змяненняў. Ну а пытанне з увядзеннем у ВНУ спецкурсаў па выбары пакуль складанае для нас саміх, таму мы і цікавімся меркаваннямі студэнцкай моладзі.

Асноўная задача Студэнцкага савета, паводле слоў Міхаіла Жураўкоўва, дапамагчы спецыялістам у пошуку канструктыўных рашэнняў праблем, што стаяць перад сістэмай адукацыі. Ён запэўніў, што не баіцца «нязручных пытанняў», якія могуць задаць Міністэрству адукацыі прадстаўнікі ВНУ. Напрыклад, у Горках падчас сустрэчы міністра адукацыі са студэнцкім актывам у Міхаіла Жураўкова пацікавіліся, чаму ў нас студэнты не ацэньваюць работу сваіх выкладчыкаў. Міністр расказаў, што ўжо распрацавана анкета, дзе прадугледжана графа для ацэнкі працы выкладчыка яго студэнтамі.

Паколькі амаль усе студэнты бавяць час «УКантакце», пляцоўкай для шырокага грамадскага абмеркавання надзённых праблем, уключэння ў яго актыўнай моладзі і рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў стане менавіта гэта сацыяльная сетка. Аднак далучыцца да дыскусіі змогуць не толькі студэнты, але і іх бацькі, выкладчыкі і нават школьнікі, калі пытанне будзе тычыцца школьнага жыцця.

Пытанні будуць размешчаны ў афіцыйных групах усіх устаноў вышэйшай адукацыі з актыўнай спасылкай на старонку абмеркаванняў. Абагульненую грамадскую думку, выказаную на ўзроўні ўніверсітэтаў, члены савета будуць перадаваць у Грамадскі рэспубліканскі студэнцкі савет. Тэхнічныя пытанні па стварэнні старонкі «Адукацыя вачамі моладзі», яе суправаджэнні, аналізу вынікаў ускладзены на медыяцэнтр БДУ, дзе працуюць такія ж маладыя хлопцы і дзяўчаты, якія, магчыма, проста больш падрыхтаваныя ў тэхнічным плане.

Міхаіл Жураўкоў паабяцаў членам Грамадскага студэнцкага савета сустрэчу з прэзідыумам Рэспубліканскага савета рэктараў і папрасіў прадумаць пытанні, якія яны лічаць актуальнымі.

— Я чакаю ад работы Студэнцкага савета слушных прапаноў, таму што студэнты — самая сацыяльна актыўная частка грамадства і самая прасунутая. І спадзяюся, што сеткавы праект «Адукацыя вачамі моладзі» будзе не адзіным вашым праектам. А праз СМІ мы абавязкова праінфармуем, якія з прапанаваных моладдзю рашэнняў былі ўлічаны, каб вы з гонарам маглі сказаць, што гэта вы прапанавалі, вы ініцыявалі і што сістэма адукацыі развіваецца па прапанаваным вамі сцэнарыі…

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.