Вы тут

Прытрымлівацца посту нават у дарозе


Чыгунка пашырыла пералік посных страў у меню вагонаў-рэстаранаў цягнікоў.

На час Вялікага посту ў вагонах-рэстаранах прапануюць асартымент страў, сярод якіх салаты з гародніны, перац, вараная і смажаная бульба з грыбамі, розныя кашы, грыбная салянка і іншае.

Поснае меню можна замовіць у цягніках фарміравання Беларускай чыгункі, якія курсіруюць у міжнародных зносінах і маюць вагоны-рэстараны. Гэта цягнікі Мінск — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург, Мінск — Кіеў, Мінск — Адлер, Мінск — Мінеральныя Воды, Мінск — Анапа, Брэст — Санкт-Пецярбург, Брэст — Масква, Гомель — Масква.

Апроч спецыяльнага меню, у вагонах-рэстаранах дзейнічае і традыцыйнае з мяснымі, рыбнымі і малочнымі стравамі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.