Вы тут

Сацыяльныя сеткі — прычына разводаў


Як меркавалася раней і было пацверджана параўнальна нядаўна, сацыяльныя сеткі не лепшым чынам уплываюць на сямейнае жыццё.

27-2

Брытанскія юрысты назвалі Facebook трэцяй па значнасці прычынай усіх разводаў, бо менавіта ў гэтай сацыяльнай сетцы, як высветлілася, муж і жонка часцей за ўсё даведаюцца аб нявернасці сваіх палавінак.

Спецыялісты з юрыдычнай кампаніі Lake Legal правялі аналіз шлюбаразводных спраў, якімі ім давялося займацца ў апошні час. У выніку была зроблена выснова, што Facebook дае сваім карыстальнікам магчымасць аднавіць кантакт з былымі каханымі, з якімі яны не мелі зносін доўгі час. Пры гэтым у сацыяльных сетках людзі часам раскрываюць такія падрабязнасці свайго жыцця, якія потым можна выкарыстоўваць у судзе. У выніку грамадзяне, якія выкрылі здраду жонак або мужоў, прыводзяць гэтыя звесткі ў якасці падстаў для скасавання шлюбу.

Эксперты вывучылі 200 шлюбаразводных спраў і высветлілі, што прыкладна ў траціне гэтых выпадкаў былі выкарыстаныя звесткі, якія муж ці жонка самі выкладвалі ў Facebook. Пры гэтым прадстаўнік фірмы Stowe Famіly Law Джуліян Хоўкхэд таксама паведаміў, што да яго супрацоўнікаў рэгулярна звяртаюцца кліенты, якія знайшлі доказы нявернасці сваёй жонкі ці мужа ў сацыяльнай сетцы.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.