Вы тут

Сакавіцкі графік Прэзідэнта


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 2-3 сакавіка зробіць візіт у Расійскую Федэрацыю для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. На пасяджэнні будуць разгледжаны ключавыя пытанні далейшага функцыянавання Саюзнай дзяржавы, уключаючы фарміраванне саюзнага бюджэту, правядзенне ўзгодненай знешняй палітыкі, развіццё сацыяльна-гуманітарнай сферы. Плануецца таксама звярнуцца да найбольш актуальных пытанняў двухбаковых беларуска-расійскіх адносінаў.

А ў сярэдзіне сакавіка Аляксандр Лукашэнка мае намер зрабіць візіт у Казахстан. Аб гэтым ён дамовіўся са сваім калегам Нурсултанам Назарбаевым падчас тэлефоннай размовы, што адбылася па ініцыятыве казахстанскага боку. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня, супрацоўніцтва ў інтэграцыйных структурах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».