Вы тут

Міхаіл Мясніковіч: «Як еўрапейская дзяржава мы маем права працаваць у еўрапейскіх структурах»


Дарожную карту далейшых адносінаў Нацыянальнага сходу нашай краіны і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прапанаваў распрацаваць Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі, падчас сустрэчы з Андрэа Рыгоні, дакладчыкам па Беларусі Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі.

— У пэўнай ступені мы калегі — абодва і эканамісты, і палітыкі, — заўважыў Міхаіл Мясніковіч. — Таму, думаю, мы знойдзем агульную мову. Адразу хацеў бы адзначыць, што Беларусь як еўрапейская дзяржава мае права разлічваць на паўнавартасную працу ў еўрапейскіх структурах. Безумоўна, ад вашай пазіцыі, вашага даклада многае залежыць.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў канструктыўны падыход Андрэа Рыгоні як дакладчыка.

— Мы станоўча ставімся да вашых заяў аб гатоўнасці размарозіць стасункі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, — заявіў старшыня Савета Рэспублікі. — Асабліва радуе тое, што, як вы самі неяк сказалі, падрыхтоўка даклада будзе ісці з чыстага ліста, без старых падыходаў, сфарміраваных раней.

Старшыня Савета Рэспублікі прапанаваў бакам распрацаваць дарожную карту далейшых адносінаў. Паводле яго слоў, было б добра запрасіць беларускіх парламентарыяў на сесію ПАСЕ. Міхаіл Мясніковіч прапанаваў Андрэа Рыгоні ініцыяваць такое запрашэнне ўжо на красавіцкую сесію асамблеі.

— Напэўна, падчас абмеркавання розных праблем еўрапейскім парламентарыям было б цікава пачуць пазіцыю беларускага боку па такіх пытаннях, як гандаль людзьмі, гвалт у адносінах да жанчын, абарона дзяцей, — гэта значыць па тых актуальных тэмах, якія сёння на парадку дня ў Еўропе. Таксама, на наш погляд, важным з'яўляецца пытанне ўзаемаадносінаў ПАСЕ і Міжпарламенцкай асамблеі СНД.

Акрамя таго, на думку Міхаіла Мясніковіча, важнай з'яўляецца тэма ўзаемадзеяння Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы з беларускім Саветам па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання, які створаны і працуе пры Савеце Рэспублікі.

Надзея ЮШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.