Вы тут

Гатоўнасць да дыялогу


Праграмай візіту ў нашу краіну Андрэа Рыгоні, дакладчыка па Беларусі Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі, былі прадугледжаны сустрэчы з кіраўнікамі розных міністэрстваў і ведамстваў дзяржавы.

У прыватнасці, падчас сустрэчы з міністрам інфармацыі Ліліяй АНАНІЧ абмяркоўваліся перспектывы адкрытага дыялогу з Еўропай. Па словах міністра інфармацыі, у кантэксце сучасных падзей асабліва важна, каб ён адбываўся. «Калі спыняецца дыялог, пачынаюць гаварыць іншыя сродкі, — і гэта далёка не заўсёды на карысць», — заўважыла Лілія Ананіч.

Яна падкрэсліла, што Беларусь дэманстравала сваё міралюбства, адкрытасць свету на працягу ўсіх гадоў, калі перапыніўся дыялог з Саветам Еўропы. Важна, каб інфармацыя працягвала служыць міру. Лілія Ананіч адзначыла, што знаходжанне ў краіне дазволіць госцю атрымаць вялікі аб'ём звестак па ўсіх пытаннях, якія могуць зацікавіць дакладчыка, а Міністэрства інфармацыі гатова да адкрытага дыялогу і абмеркавання ўзаемных крокаў па збліжэнні.

Падчас знаходжання ў Мінску Андрэа Рыгоні сустрэўся са старшынёй Цэнтральнай камісіі нашай краіны па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай, міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, выкладчыкамі і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».