Вы тут

На ката паскардзіліся за варкатанне


Адміністрацыя відэахостынгу Youtube абвінаваціла ката ў парушэнні аўтарскіх правоў на... варкатанне. Карыстальніку прыйшло папярэджанне, што правамі на варкатанне яго хатняга гадаванца валодаюць кампаніі PRS і EMІ.

27-1

Карыстальнік Dіgіhaven запампаваў на Youtube відэа з запісам варкатання свайго ката Фантома. Дзякуючы паўторам, 12-секунднае варкатанне расцягнулася прыкладна на гадзіну. Відэа прызначалася для рэлаксацыі і дапамогі людзям, якія хочуць хутчэй заснуць. Карыстальнік загрузіў ролік яшчэ ў сакавіку 2014 года. Амаль праз год яму прыйшло папярэджанне ад адміністрацыі Youtube, у якім гаварылася, што кот Фантом парушае аўтарскія правы. Аказалася, што яго варкатанне афіцыйна належыць кампаніям PRS і EMІ. Гаспадара ката здзівіла, што ў яго гадаванца ёсць праблемы з законам. Dіgіhaven у адказ падаў скаргу, пасля чаго вынесенае папярэджанне было знята.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».