Вы тут

Метро выходзіць на паверхню


Першыя станцыі трэцяй лініі мінскага метро запрацуюць у 2018 або 2019 годзе.

Такія тэрміны здачы чатырох першых станцый новай лініі («Кавальскай Слабады», «Вакзальнай», «Плошчы Багушэвіча» і «Юбілейнай») акрэсліў падчас прэс-канферэнцыі начальнік прадпрыемства «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Павел ЦАРУН. Па яго словах, зараз метрабудаўнікі працуюць над першай чаргой будаўніцтва, у прыватнасці над станцыямі «Кавальская Слабада» і «Вакзальная».

Летась на будаўніцтве трэцяй лініі было асвоена 68 мільярдаў рублёў. У асноўным вялася праца па зносе старых будынкаў, пераважная большасць з якіх — адміністрацыйнага прызначэння. Агульная колькасць пабудоў, што падлягаюць зносу, — каля 140. Сёлета на будаўніцтва запланавана патраціць 981 мільярд рублёў.

Павел Царун пацвердзіў інфармацыю аб тым, што на станцыях трэцяй лініі метро пасажыраў будуць чакаць пэўныя новаўвядзенні. Сярод іх — так званыя «экраны», якія не дазваляюць трапіць на пуці староннім прадметам або людзям (дзверы «экрана» адчыняюцца толькі пасля спынення вагонаў) і цягнікі з аўтаматызаваным рухам (машыніст будзе толькі кантраляваць працу электронікі). На перасадачным вузле «Плошча Леніна» — «Вакзальная», даўжыня якога складзе каля 200 метраў, будзе выкарыстоўвацца травалатар (эскалатар з гарызантальным рухам). Таксама ў сталіцы з'явіцца першы наземны вестыбюль — на станцыі «Вакзальная». Такі крок абумоўлены невялікай глыбінёй яе залягання. Што датычыцца саставаў, якія будуць перавозіць пасажыраў на трэцяй лініі, то, па непацверджанай пакуль інфармацыі ад прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн», гэта будуць цягнікі вытворчасці беларуска-швейцарскага завода «Штадлер Мінск».

Паводле слоў Паўла Царуна, зараз адбываецца карэкціроўка генплана беларускай сталіцы. Пасля яго зацвярджэння будзе створана новая транспартная схема Мінска, у адпаведнасці з якой павінна праектавацца чацвёртая лінія метро. Папярэдне, яе даўжыня будзе складаць прыкладна 19 кіламетраў, на якіх размесцяцца 12 станцый.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.