Вы тут

Ізноў дождж і часам мокры снег


А на выхадныя прыгрэе да плюс 9 градусаў

У пятніцу тэрыторыя краіны застанецца пад уплывам цёплых паветраных мас, якія рухаюцца да нас з боку поўдня Еўропы. Пра гэта паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму ў многіх краінах пройдуць ападкі (дождж і мокры снег), а максімальная тэмпература паветра складзе 1-7 цяпла. Захаваецца цёплае надвор'е і ў выхадныя. У суботу і нядзелю, пры паніжаным фоне атмасфернага ціску, месцамі па Беларусі пройдуць непрацяглыя ападкі ў выглядзе дажджу і часам мокрага снегу. У асобных раёнах магчымы туман, уначы і раніцай месцамі — слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень будзе ад 2 да 7 цяпла, а па поўдні Беларусі — да плюс 9 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у першай палове наступнага тыдня на тэрыторыю краіны завітаюць атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы. Яны прынясуць мокры снег і дождж на большую частку Беларусі. Месцамі — туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень з панядзелка па сераду прагназуецца 1-7 цяпла. Сіноптыкі не выключаюць, што бліжэй да 8 сакавіка ў нас можа крыху пахаладаць. Гэта і не дзіўна, бо вясна толькі пачынаецца...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.