Вы тут

Яшчэ адна ахвяра


У Брэсце на возеры жылога раёна Вычулкі загінуў падлетак.

Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, у сераду вечарам хлопцы 1999 і 2000 гадоў нараджэння выйшлі на возера. На адлегласці 15 метраў ад берага яны праваліліся пад лёд, пачалі тануць і клікаць на дапамогу. Відавочцы патэлефанавалі выратавальнікам. Адзін з жыхароў мікрараёна кінуўся на дапамогу. 25-гадовы мужчына змог выцягнуць хлопца з ледзянога палону і перадаць брыгадзе хуткай дапамогі — падлетак шпіталізаваны ў дзіцячую абласную бальніцу з дыягназам «пераахаладжэнне». Праз гадзіну вадалазы дасталі з вады цела другога падлетка.

— Чаму людзі праяўляюць такую фатальную неабачлівасць?! — не разумее супрацоўнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей МАШНОЎ. — Пра небяспеку тонкага лёду трубяць, здаецца, усе СМІ. І ўсё роўна ідуць: і дзеці, і дарослыя. Выратаваць чалавека ў такой сітуацыі вельмі цяжка. Аўтамабілю МНС не дабрацца да месца здарэння менш чым за 5-7 хвілін. А для чалавека, які праваліўся пад лёд, гэта многа: тут усё вырашаюць секунды. Нельга рызыкаваць жыццём так бяздумна.

• дарэчы

Выходзіць на лёд забаронена

Большасць старшынь рай- і гарвыканкамаў Брэсцкай вобласці падпісалі распараджэнне аб забароне выхаду на лёд.

З такой ініцыятывай выступіў кіраўнік абласнога таварыства выратавання на водах Рамуальд Садоўскі, і яго заклік пачулі. Нягледзячы на цёплае надвор'е і тонкі лёд, на многіх вадаёмах настойліва і ўпарта працягваюць сядзець аматары зімовай рыбалкі. Вынікі такой неабачлівасці суайчыннікаў — у студзені-лютым пяцёра загінулых, якія менавіта праваліліся пад лёд. А нядаўна ў Столінскім раёне загінуў падлетак: ён катаўся на каньках на рацэ. Дакумент, які падпісваюць у раёнах, прадугледжвае забарону выхаду на лёд, калі яго таўшчыня не дасягае 7 сантыметраў. Такое становішча зафіксавана ў 10 раёнах вобласці. Чакаецца, што астатнія кіраўнікі падпішуць распараджэнне днямі.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».