Вы тут

Мінскія «зубры» супраць фінскіх «джокераў»


Сапернікі мінчан па першым раўндзе плэй-оф — фінскі «Ёкерыт». Старт сёння

Хакейнае мінскае «Дынама» трэці раз у сваёй гісторыі прабілася ў плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. Нашы хакеісты занялі 5-е месца па выніках рэгулярнага чэмпіянату (у канферэнцыі «Захад»), і таму ў матчах 1/4 фіналу накаўт-раўнда Заходняй канферэнцыі ім трэба будзе згуляць з камандай Фінляндыі, якая стала 4-й.

27-30

Галоўны трэнер мінчан Любамір Покавіч падвёў вынік выступлення «Дынама» ў «рэгулярцы» і расказаў пра будучага саперніка.

— З «Ёкерытам» мы гулялі дастаткова часта, гэта сапернік з нашага дывізіёна. Там выступае найлепшы снайпер чэмпіянату — Мозес, добрыя абаронцы. Гэта каманда, якая аддае перавагу рацыянальнаму хакею, рэдка памыляецца. Скажу, што яны гуляюць у хакей, як тыповыя фіны. Калі б перад сезонам нам хто-небудзь сказаў, што мы будзем на пятым месцы ў канферэнцыі, мы б узрадаваліся такому выніку. Былі добрыя і дрэнныя матчы, але такое бывае ў кожнай каманды. У прынцыпе, рэгулярным чэмпіянатам мы задаволеныя.

Покавіч адзначыў, што трэнерскі штаб ужо вызначыўся з першым варатаром на гульні ў плэй-оф, але называць прозвішча не стаў. Таксама трэнер падкрэсліў, што менавіта добрыя варатар і абаронцы становяцца галоўным фактарам поспеху ў плэй-оф.

Першая сустрэча адбудзецца ўжо сёння ў Хельсінкі, другая — заўтра там жа. 2 і 3 сакавіка пройдуць гульні ў Мінску, калі спатрэбіцца — 5 сакавіка каманды вернуцца ў Фінляндыю, 7 сакавіка згуляюць у Мінску, 9 сакавіка — у Хельсінкі. Нагадаем, каб прайсці ў наступны раўнд плэй-оф, адной з камандаў неабходна атрымаць чатыры перамогі.

Нападаючы «Дынама-Мінск» Шарль Лінгле:

— Вядома, мы гатовыя да плэй-оф. Мы таксама ведаем, што плэй-оф — гэта не спрынт, а хутчэй марафон. Таму нам неабходна прыкласці ўсе нашы намаганні, каб выйграваць кожную гульню. Важна дзейнічаць граматна, і кожны гулец павінен быць гатовы да ўсяго адразу пасля першага ўкідвання.

Усе пары плэй-оф

Захад

ЦСКА (Масква) — ХК «Сочы» (Сочы)

СКА (Санкт-Пецярбург) — «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад)

«Дынама» (Масква) — «Лакаматыў» (Яраслаўль)

«Ёкерыт» (Хельсінкі) — «Дынама» (Мінск)

Усход

«Ак Барс» (Казань) — «Аўтамабіліст» (Екацярынбург)

«Сібір» (Новасібірск) — «Трактар» (Чалябінск)

«Металург» (Магнітагорск) — «Салават Юлаеў» (Уфа)

«Авангард» (Омск) — «Барыс» (Астана)

Дар'я Лабажэвіч.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».