Вы тут

На «Беларусь 1» — пяты паўфінал «Я магу!»


Народнае шоу талентаў «Я магу!» працягваецца. І ў гэтую суботу 28 лютага ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» убачым пяты паўфінал маштабнага праекта Белтэлерадыёкампаніі. У фінале засталося 16 вакантных месцаў, але ўжо зусім хутка іх стане менш, калі на суд тэлегледачоў і журы прадставяць свае нумары дзесяць удзельнікаў пятага паўфіналу.

У мінулую суботу былі вызначаны імёны ўдзельнікаў чацвёртага паўфіналу шоу. Імі сталі Аляксандр Якаўлеў з Гарадка Віцебскай вобласці Дзмітрый Іваненка з Маладзечна.

27-14

За права выйсці ў фінал народнага шоу «Я магу!» на гэты раз будуць змагацца: Вячаслаў Ушакоў (Мінск), Андрэй Спасеннікаў (Гомель), Ілья Данільчык (Баранавічы), ансамбль танца «Залаты ўзрост» (Мінск), Сяргей Ярук (в. Раеўшчына, Мінская вобласць), Патрыцыя Свеціна (п. Хацежына, Мінская вобласць), дуэт «RAZ2SO4» (Масква — Магілёў), Ларыса Дудко (Бабруйск), Дзяніс Валенцюкевіч (Жодзіна) і сямейны дуэт «Драйв» (Гомель). А ацэньваць іх таленты ў гэтым паўфінале будуць тэлевядучая Святлана Бароўская, спявачка Іна Афанасьева і драматург Аляксей Дудараў.

Складана сказаць, як сыдуцца зоркі для кожнага з канкурсантаў, аднак яны вартыя вашай увагі. І кожны спадзяецца на перамогу. Напрыклад, Ілью Данільчыка на шоу адпусцілі з ваеннай часці толькі пры ўмове, што ён пераможа. І ўзамен паабяцалі звальненне. А артысты ансамбля «Залаты ўзрост» упэўнены, што менавіта яны пасля фіналу стануць уладальнікамі аўтамабіля. На барацьбу яны настроены сур’ёзна. Калі Святлана Бароўская пасля выступлення зрабіла заўвагу, што ў калектыве не хапае мужчын, то ўдзельніцы не разгубіліся і прама на сцэне запрасілі да сябе ў каманду Аляксея Дударава.

Як складзецца лёс гэтых і іншых паўфіналістаў, вы зможаце даведацца 28 лютага ў 19.00 у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Варта нагадаць, што па правілах шоу «Я магу!» у фінал праекта па выніках кожнага паўфіналу трапляюць толькі два ўдзельнікі, аднаго з якіх вызначае журы падчас здымак, а другога — тэлегледачы з дапамогай тэлефоннага і sms-галасавання адразу пасля выхаду праграмы ў эфір. Дарэчы, у афіцыйных групах праекта «Я магу!» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» наглядна відаць, што армію сваіх прыхільнікаў удзельнікі маюць.

Дарэчы, вялікі фінал народнага шоу талентаў па рашэнні арганізатараў перанесены. І самага таленавітага беларуса ў прамым эфіры вызначаць тэлегледачы «Беларусь 1» 29 красавіка. Трыумфатар атрымае аўтамабіль і грашовы прыз.

Больш падрабязнасцяў аб праекце «Я магу!» можна знайсці на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by і ў сацыяльных сетках.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.