Вы тут

Дока мянташкай працуе станоўка


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь‑3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Праверыць сваё веданне роднай мовы можна таксама з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Мянта́шка — наждачная лапатка, якой востраць косы. «Алесь спыніўся, абцёр палатно касы, і яна заспявала пад мянташкаю», — чытаем у Рамана Сабаленкі.

Жыві́ца — смала, што выцякае са ствалоў хвойных дрэў. «На смалістых суках свяціліся застылыя кроплі жывіцы», — піша Павел Кавалёў.

Гога — фанабэрысты чалавек, задавака. У «Новай зямлі» Якуб Колас называе гогам пана.

Дока — умелец, знаток якой-небудзь справы. «Затое ж дзядзька хват і дока, набіў на косах сваё вока» («Новая зямля» Якуба Коласа).

Станоўка — рашуча, цвёрда, без хістання. «Раз ты наважыў дзела, ідзі станоўка, роўна, смела!» («Новая зямля»).

Заложна — старанна, настойліва, упарта. «Антось заложна і цярпліва ў землю ўкладваў свае сілы» («Новая зямля»).

Не нюхаць пораху — так кажуць пра нявопытнага ў вайсковай справе чалавека. Рускія сінонімы — «молодо-зелено», «желторотый птенец», «зелёный».

Трымаць порах сухім — быць пільным, у баявой гатоўнасці. Па-беларуску яшчэ скажуць — трымаць вуха востра, па-руску — «быть начеку».

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10–11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.