Вы тут

Бралі дзве, вярталі адну


У сталіцы два маладыя чалавекі цягам некалькіх дзён скралі ў краме спартыўнага адзення... пяць куртак агульным коштам звыш 9 мільёнаў.

Дзейнічалі хаўруснікі заўсёды па аднолькавай схеме. Адзін з хлопцаў пад выглядам зацікаўленага пакупніка ўсялякімі магчымымі спосабамі імкнуўся адцягнуць увагу прадаўца. Яго напарнік у гэты час ішоў у прымерачную кабінку з дзвюма курткамі. Там адну хаваў у заплечнік, а другую вяртаў на вешалку, як распавялі ў Цэнтральным РУУС г. Мінска. Аднак маладых людзей зафіксавалі камеры відэаназірання, устаноўленыя ў краме, і цяпер хлопцаў шукае міліцыя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.