Вы тут

Асцярожней з грыбкамі!


Ужыванне няякасных кансерваў — мясных, рыбных, грыбных — пагражае самым цяжкім харчовым атручэннем, здольным прывесці да лятальнага зыходу. І такія выпадкі ўжо былі зафіксаваны сёлета. Летась жа пацярпелі 30 чалавек, і ўсе яны ўжывалі хатнія нарыхтоўкі — кансерваваныя грыбы, каўбасы, тушонку, рыбу і рыбныя прадукты. Батулізму, звязанага з ужываннем кансерваваных прадуктаў прамысловай вытворчасці, у апошняе дзесяцігоддзе не выяўляецца.

27-19

Урач-гігіеніст аддзялення гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юрый ГАРАНЮК нагадвае, што споры батулізму вельмі ўстойлівыя да фізічнага і хімічнага ўздзеяння. Не гінуць ні пры «хатняй стэрылізацыі», ні ад уздзеяння солі з воцатнай кіслатой.

Знешне герметычна закрытыя слоікі выглядаюць, як «здаровыя», аднак прадукт пры гэтым можа быць багаты на ботулатаксін.

Востры пачатак

Агульная млявасць, галаўны боль, млосць, ваніты, панос. Праз некалькі гадзін з'яўляецца расстройства зроку, параліч мяккага паднябення, языка, глоткі, гартані, парушаецца маўленне і глытанне.

Неабходна як мага хутчэй звярнуцца ў медустанову для ўвядзення сывараткі, якая з'яўляецца адзіным спосабам лячэння батулізму.

Каб Пазбегнуць непрыемнасцяў

• Ідэальны варыянт — сушыць (грыбы і садавіну), саліць і вымочваць (грыбы і гародніну).

• Адзіным спосабам вынішчэння спор узбуджальніка батулізму ў кансерваваных прадуктах з'яўляецца аўтаклавіраванне ў прамысловых умовах.

Толькі стэрылізацыя прадуктаў у аўтаклавах ва ўмовах павышанага ціску, высокай тэмпературы (120°С) і працяглай экспазіцыі забівае вегетатыўныя формы і споры ўзбуджальнікаў батулізму. Вось чаму стэрыльныя прамысловыя кансервы застаюцца бяспечнымі нават пры працяглым захоўванні пры пакаёвай тэмпературы.

Гэта не датычыцца хатніх кансерваў у герметычна закрытых слоіках. Тут цеплавая апрацоўка — гэта звычайна кіпячэнне слоікаў цягам 20-30 хвілін, што не з'яўляецца стэрылізацыяй. Пры такім рэжыме прагравання не гінуць споры ўзбуджальнікаў батулізму, калі яны засталіся на падрыхтаваных да кансервавання пладах, гародніне, грыбах.

• У хатніх умовах нельга кансерваваць у герметычна закрытых слоіках мяса, рыбу, гародніну, якая вельмі цяжка адмываецца ад глебы (напрыклад, моркву), грыбы. Нават дакладнае прытрымліванне рэкамендацый, прыведзеных у адпаведных кнігах, не гарантуе адсутнасці развіцця ў грыбах батуліністычных мікробаў. Засолку і марынаванне грыбоў можна рабіць у кадках і бочках, у кіслым марынадзе (на 1 л вады 2 ст. л. солі і 2 ст.л. 80-працэнтнай воцатнай эсенцыі на 1 л грыбоў з расолам). Перад ужываннем грыбы прамываюць гарачай вадой, пасля гатуюць для іх свежы марынад або смажаць. Захоўваць грыбы трэба ў халадзільніку.

• Калі вы ўсё ж назапасілі сёлета грыбоў, то, па-першае, захоўвайце свае нарыхтоўкі пры тэмпературы, не вышэйшай за 8 градусаў, а па-другое, за 6-12 гадзін да яды пракіпяціце іх 15-20 хвілін. Не захоўвайце іх пры гэтым працяглы час.

• Падчас разбірання мясной тушы нельга дапусціць забруджвання зямлёй, змесцівам кішэчніка. Саліць і захоўваць кумпяк трэба ў холадзе.

• Рыбу пасля ўлову выпатрашыць, прамыць праточнай вадой і пасля салення, вялення захоўваць на холадзе. Ужываць можна праз некалькі дзён, каб соль паспела пранікнуць у рыбу.

• Не набывайце хатнія нарыхтоўкі на стыхійных «рынках».

• Уздуцце накрыўкі — прыкмета непрыдатнасці.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».