Вы тут

«Калейдаскоп» вяртаецца з канікулаў


Пачынаючы з 1 сакавіка, на тэлеканал «Беларусь 3» вяртаецца праграма «Калейдаскоп»: у абноўленым фармаце і з новай графічнай «вокладкай». Выходзіць у эфір яна будзе чатыры разы на дзень.

Вядучыя Ганна Панцялеева і Павел Шамчук падрыхтавалі для гледачоў шэраг прыемных сюрпрызаў. «Напрыклад, у нас з'явіцца новая турыстычная рубрыка з карыснымі парадамі — дзе адпачыць і што паглядзець у Беларусі, якія замкі, музеі, прыродныя заказнікі варта наведаць у першую чаргу», — распавядаюць аўтары праекта. Зацікаўленыя змогуць пабываць на адмысловых тэлеэкскурсіях па розных турыстычных аб'ектах і вырашыць для сябе, ці хочуць яны ўбачыць гэта жыўцом.

Нязменным у праграме застанецца гістарычны блок: «Калейдаскоп» па-ранейшаму будзе расказваць пра самыя значныя падзеі, якія адбыліся ў мінулым, і пра славутых асоб, народжаных у гэты дзень. Таксама захаваецца «Афіша» — рубрыка-агляд культурных падзей у краіне, якая дапаможа зрабіць выбар паміж вартымі прагляду спектаклямі, канцэртамі і выставамі, што праходзяць у розных гарадах.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».