Вы тут

Разлічыўся за даўгі... машынай дзеда


У Партызанскае РУУС сталіцы звярнуўся 82-гадовы мужчына з заявай, што яго аўтамабіль без згоды гаспадара прадаў... уласны ўнук.

Падчас праверкі інфармацыі супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што 30-гадовы ўнук пацярпелага прадаў дзедаў «Фіят Пунта», каб разлічыцца за даўгі,  адзначылі ў райаддзеле. Пачынаючы з 2011 года лёс аўтамабіля вырашаў не гаспадар, а яго ўнук. Просьбы дзеда вярнуць машыну плёну не далі: аўтамабіль быў у рамонце пасля дтз. А пазней пажылому ўладальніку пачалі прыходзіць штрафы са штрафстаянкі. І вось такой «кропкай» у гэтай гісторыі стаў продаж чужога аўто за даўгі. У дачыненні да падазраванага, раней судзімага за махлярства, заведзена крымінальная справа.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.