Вы тут

На больш высокую ступень


Нашай краіне і Удмурцкай Рэспубліцы Расіі неабходна знайсці магчымасць актывізаваць супрацоўніцтва

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Удмурцкай Рэспублікі Аляксандрам Салаўёвым, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць выхаду на больш высокую ступень супрацоўніцтва для пераадолення негатыўных тэндэнцый зніжэння таваразвароту паміж Удмуртыяй і Беларуссю. «Мы гатовыя аператыўна разгледзець усе прапановы і выйсці на канкрэтныя дамоўленасці, якія забяспечаць пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар канстатаваў, што ў апошнія гады аб'ём гандлю паміж Удмуртыяй і Беларуссю знізіўся, і на гэта, па словах кіраўніка дзяржавы, ёсць і аб'ектыўныя прычыны. «Але нас не павінна гэта супакойваць і, натуральна, не задавальняе. Тым больш што дадатковыя магчымасці для актывізацыі супрацоўніцтва падае адзіны наш эканамічны саюз, які пачаў дзейнічаць з 2015 года. Накіраваны ён на забеспячэнне максімальна спрыяльных умоў для развіцця супрацоўніцтва краін-удзельніц», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў лепшыя часы таваразварот быў у разы вышэйшы. «Трэба пастарацца замясціць прадукцыю, якой мы тады гандлявалі (гэта ў асноўным экспарт нафтапрадуктаў), прадукцыяй сельскай гаспадаркі, машынабудаўнічага комплексу, таварамі народнага спажывання. Мы гатовыя да гэтага», — сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі ва Удмуртыю шырокага спектра сельскагаспадарчай, аўтамабільнай, дарожна-будаўнічай, пасажырскай, камунальнай тэхнікі.

Акрамя таго, у Беларусі вырабляецца якасная прадукцыя лёгкай, харчовай прамысловасці, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ў час наведвання прадпрыемстваў у Беларусі дэлегацыя Удмурцкай Рэспублікі змагла ў гэтым пераканацца. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на перспектыву развіцця вытворчай кааперацыі.

У выпадку зацікаўленасці ўдмурцкага боку Беларусь гатова падзяліцца адпаведным вопытам у сферы вырошчвання і перапрацоўкі шырокага спектра сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку лёну. Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што доўгатэрміновым павінна стаць супрацоўніцтва ў галіне транспарту, дарожнага будаўніцтва, камунальнай гаспадаркі, у гуманітарнай сферы.

У сваю чаргу Аляксандр Салаўёў адзначыў, што дэлегацыя Удмуртыі за час свайго знаходжання ў Беларусі паспела правесці шэраг паспяховых дзелавых сустрэч, што павінна станоўча адбіцца на дынаміцы двухбаковых адносін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».