Вы тут

Пяць гадоў, каб звярнуцца па грошы


На гэтым тыдні ўрад зацвердзіў парадак і ўмовы прызначэння і выплаты сямейнага капіталу

У Пастанове Савета Міністраў № 128 ад 24 лютага 2015‑га падрабязна распісана, хто і куды можа звярнуцца па дапамогу, як адкрыць банкаўскі рахунак і на што дазваляецца патраціць грошы, што будуць налічаны за 18 гадоў. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы нядаўна перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, адзначыў, што гэтай пастановай прадугледжаны ўсе працэдуры, нават якія формы і дакументы неабходна запаўняць. Каб скарыстацца правам на сямейны капітал, шматдзетным бацькам трэба спачатку звярнуцца ў мясцовы выканаўчы орган з адпаведнай заявай. На працягу пяці дзён з моманту падачы заявы грамадзяніна паведамяць аб тым, якое рашэнне прынята. За гэты час мясцовая ўлада самастойна запытае даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і, неабходную інфармацыю аб дзецях і іншыя дакументы.

На працягу паўгода з дня прыняцця рашэння бацькам трэба звярнуцца ў аддзяленне Беларусбанка з заявай аб адкрыцці дэпазітнага рахунку «Сямейны капітал». Пры наяўнасці з сабой усіх неабходных дакументаў рахунак адкрыюць у той жа дзень, а Міністэрства фінансаў перавядзе туды сродкі з рэспубліканскага бюджэту. Сума будзе налічана ў доларах. Працэнты пачнуць «набягаць» з дня залічэння грошай.

Скарыстацца сямейнымі тысячамі долараў можна будзе толькі пасля дасягнення дзіцем узросту 18 гадоў. У выключных выпадках (напрыклад, неабходнасць платнай медыцынскай дапамогі камусьці з членаў сям'і) сродкамі капіталу можна распарадзіцца датэрмінова. Каб звярнуцца ў Беларусбанк па грошы, у шматдзетных бацькоў ёсць пяць гадоў з дня прыняцця мясцовым органам рашэння аб распараджэнні капіталам. На працягу 10 дзён з моманту звароту ў банк безнаяўныя сродкі пералічаць на рахункі юрыдычных ці фізічных асоб згодна з выбранымі сям'ёй напрамкамі выкарыстання. Калі выявіцца, што рахункі не адпавядаюць тым мэтам, на якія можна накіраваць капітал, грошы не перавядуць.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.