Вы тут

Карціны са шматкроп'ем


Адзін з самых запатрабаваных за мяжой беларускіх мастакоў Валерый Песін правядзе экскурсію па ўласнай выставе, якая адкрыецца 4 сакавіка ў Цэнтры сучасных мастацтваў. «Дэталі» — каля 40 твораў жывапісу і графікі, здольных раскрыць найбольш яскравыя ўласцівасці творчай індывідуальнасці мастака, які зараз жыве ў Маскве, выстаўляецца ў аўтарытэтных галерэях і «папулярны» ў прыватных калекцыянераў. Персанальная выстаўка змяшчае ў сабе «абстрактныя па форме карціны, у якіх згадваюцца элементы прыроднага свету і якія аўтар напаўняе дадатковым лірычным зместам». Наведвальнік, дзякуючы аўтарскай недасказанасці, ужо названаму «шматкроп'ю», створыць шэраг уласных гісторый і асацыяцый, што здольнае стаць галоўнай фішкай экспазіцыі «Дэталяў» легендарнага беларускага нонканфарміста.

[caption id="attachment_73635" align="alignnone" width="600"]28-29 З серыі «Пляж».[/caption]

Мастак-самавучка мае за плячыма персанальныя выставы ў Германіі, Польшчы, Галандыі, Расіі, Швецыі. «Я заўсёды імкнуўся звесці да мінімуму любую залежнасць ад дзяржавы, соцыуму, сістэмы. Жыццё мастака — гэта ўцёкі ад такой залежнасці і, адначасова, шлях да недасяжнага».

[caption id="attachment_73634" align="alignnone" width="600"]28-28 «Адлюстраванне».[/caption]

На адкрыццё, акрамя экскурсіі аўтара, запланаваны лекцыі мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкельштэйн пра Валерыя Песіна ў беларускім авангардзе 1980—1990 гадоў і мастачкі Вольгі Сазыкінай аб практыках абстрактнага жывапісу, майстар-клас кіраўніка мастацкай студыі «Wostrau» Юрыя Іванова і круглы стол з правакацыйнай тэмай «Ці сучасна сучаснае мастацтва?».

Выстава працягнецца да 19 сакавіка.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».