Вы тут

АБСЕ: абодва бакі канфлікту ва Украіне выконваюць абавязацельствы, узятыя ў Мінску


Абодва бакі канфлікту ва Украіне выконваюць абавязацельствы, узятыя на сябе ў Мінску, у прыватнасці адводзяць цяжкае ўзбраенне ад лініі фронту.

28-25

Як перадаюць інфармагенцтвы, пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ Аляксандр Хуг. «Мы бачым, што абодва бакі прымаюць меры па выкананні мінскіх дамоўленасцяў. Спецыяльная назіральная місія АБСЕ адзначае, што абодва бакі заявілі аб адводзе цяжкіх узбраенняў ад лініі фронту. Мы вітаем гэтыя ўзаемныя дзеянні», — заявіў ён. «Наша задача, згодна з мінскімі дамоўленасцямі і нашым мандатам, заключаецца ў тым, каб непасрэдна на месцах весці назіранне за дзеяннямі бакоў і публічна паведамляць аб выніках», — падкрэсліў Хуг. Ён адзначыў, што спецыяльная назіральная місія АБСЕ запытвае ў супрацьлеглых бакоў цэлы шэраг ключавых звестак — не толькі зыходныя пазіцыі, дзе цяпер размешчаны цяжкія ўзбраенні, але і маршруты іх перамяшчэння і, што найбольш важна, месцы захоўвання, куды яны ў выніку будуць адведзены.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.