Вы тут

Евангелле канфіскавалі на мяжы


У рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Славечна» пры праверцы цягніка Санкт-Пецярбург — Кішынёў знайшлі кнігу «Новы запавет» 1902 года выдання і абраз на драўлянай дошцы.

Рарытэты знаходзіліся ў адным з купэ за згорнутымі матрацамі. У прэс-групе Гомельскай мытні паведамілі, што, па словах апытаных службовых асоб брыгады цягніка і пасажыраў, ім нічога не вядома пра гэтыя рэчы. Цяпер прызначана мастацтвазнаўчая экспертыза і пачаты адміністрацыйны працэс. Па выніках праверкі матэрыялы справы будуць накіраваны ў суд, каб вярнуць маёмасць у прыбытак дзяржавы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».