Вы тут

Афера… з каровай


Крымінальная адказнасць пагражае пенсіянерцы з Ліды, якая, калі яшчэ працавала на ферме, правярнула аферу з каровай, пра што паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Некалькі гадоў таму жанчына памяняла ўласную карову на казённую, бо тая была не толькі маладзейшай, але і чакала цялё. А паколькі жывёлы візуальна былі падобнымі, то падмену ніхто не заўважыў. Аднак пазней аб махінацыі даведаліся аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, і калгасная карова вярнулася на ферму. Прычым жанчыне прыйдзецца адказваць не толькі за махлярства, але і, па сутнасці, за крадзеж цяляці з фермы, якое на момант аферы было яшчэ ва ўлонні маці.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».