Вы тут

Гараскоп стрыжак на сакавік


3 сакавіка, аўторак. Абавязкова зрабіце ў гэты дзень стрыжку. Ці хаця б падстрыжыце грыўку — яна дабавіць вобразу запалу, а на ўзроўні энергетыкі дапаможа засваенню новай інфармацыі.

3-30

4 сакавіка, серада. Стрыжка ў гэты дзень умацуе вашыя валасы, яны будуць менш секчыся.

5 сакавіка, чацвер. Добры дзень для стрыжкі. Пафарбуйце валасы ў свой натуральны колер — гэтым вы прыцягнеце да сябе патрэбных людзей.

6 сакавіка, пятніца. Выдатны дзень для наведвання цырульні. Фарба для валасоў ляжа роўна, яе колер доўга не паблякне, а стрыжка зробіць вас больш рашучымі.

7 сакавіка, субота. Прычоска, зробленая сёння, будзе мець чароўныя ўласцівасці. Стрыжка, укладка ці афарбоўка прынясуць сваёй гаспадыні ўдачу ў асабістым жыцці.

8 сакавіка, нядзеля. 19-ы месяцовы дзень вельмі неспрыяльны для стрыжкі, афарбоўвання і іншых цырульніцкіх працэдур.

9 сакавіка, панядзелак. Стрыжка супрацьпаказаная — можа стаць прычынай непрыемнасцяў.

10 сакавіка, аўторак. Стрыжка ў гэты дзень робіць валасы непаслухмянымі. Аднак тым, хто хоча, каб валасы пасля стрыжкі мелі схільнасць завівацца, гэта можа быць і на карысць.

11 сакавіка, серада. Дзень для стрыжкі зусім нейтральны, ні на што не будзе ўплываць.

12 сакавіка, чацвер. У выніку стрыжкі ўзрасце чароўнасць вонкавага аблічча, вы будзеце падабацца людзям.

13 сакавіка, пятніца. Абавязкова падстрыжыце валасы ў гэты дзень, каб зрабіць сваё жыццё ярчэйшым і цікавейшым.

14 сакавіка, субота. Спрыяльны дзень для візіту ў салон. Аднак пры гэтым не варта эксперыментаваць і рэзка мяняць звыклы для вас вобраз.

15 сакавіка, нядзеля. Спрыяльны дзень для стрыжкі, аднаўлення пашкоджаных валасоў.

16 сакавіка, панядзелак. Ідэальны дзень для таго, каб змяніць свой імідж, таму вы можаце рабіць любую стрыжку.

17 сакавіка, аўторак. Вельмі спрыяльны дзень для наведвання цырульніка, можна паэксперыментаваць з даўжынёй валасоў і формай прычоскі.

18 сакавіка, серада. Сёння не варта наведваць цырульніка — стрыжка негатыўна адаб'ецца на структуры валасоў і на ўласнай самаацэнцы.

19 сакавіка, чацвер. На календары — неспрыяльны дзень для стрыжкі.

20 сакавіка, пятніца. У дзень сонечнага зацьмення ўсе маніпуляцыі з валасамі лепш адкласці.

21 сакавіка, субота. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, паскарае рост валасоў, але са стратай іх якасці. А вось фарбаваць валасы можна абсалютна ў любы колер. Афарбоўка зменіць імідж і зробіць колер твару больш роўным.

22 сакавіка, нядзеля. Добры дзень для стрыжкі і наогул для догляду сваёй знешнасці.

23 сакавіка, панядзелак. Спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў. Афарбоўванне натуральнымі фарбавальнікамі прыцягне ў жыццё энергію грошай і сацыяльнай паспяховасці.

24 сакавіка, аўторак. Стрыжка ў гэты дзень не зменіць структуру і якасць валасоў, яны будуць хутчэй расці.

25 сакавіка, серада. Спрыяльны час, стрыжка ў гэты дзень не будзе адрастаць вельмі доўга, а афарбоўка будзе на здзіўленне стойкай.

26 сакавіка, чацвер. Сёння ўстрымайцеся ад любых цырульніцкіх працэдур — вы наўрад ці атрымаеце добры вынік.

27 сакавіка, пятніца. Неспрыяльны дзень для стрыжкі, афарбоўкі і завіўкі валасоў. Калі пастрыгчы валасы ў гэты дзень, яны стануць непаслухмянымі і калматымі, стрыжцы не атрымаецца надаць патрэбны выгляд, прычоска будзе бясформеннай.

28 сакавіка, субота. Сёння сатанінскія 9 месяцовыя суткі, стрыгчы і афарбоўваць валасы не рэкамендуецца.

29 сакавіка, нядзеля. Спрыяльны час для догляду сваіх валасоў.

30 сакавіка, панядзелак. Спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў. Валасы, падстрыжаныя ў гэты дзень, стануць мацнейшымі і пышнейшымі, хутка адрастуць.

31 сакавіка, аўторак. Спрыяльны дзень для наведвання салона. У гэты перыяд паляпшаецца структура і паскараецца рост валасоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.