Вы тут

Месячнік перад Гадзінай Зямлі


Экалагічная акцыя «Месяц простых і карысных спраў перад Гадзінай Зямлі» стартавала ў краіне. Яе ініцыятарам выступіў Цэнтр экалагічных рашэнняў.

Арганізатары прапануюць, падгледзеўшы на сайце justdoіt.ecoіdea.by нараду, зрабіць што-небудзь карыснае для планеты. Штодня на старонцы будзе даступная новая «зялёная» нарада. Месяц простых і карысных спраў завершыцца 28 сакавіка 2015 года глабальнай сімвалічнай акцыяй па выключэнні святла на гадзіну.

Да 27 сакавіка 2015 г. на электронную пошту spare@ecoіdea.by з пазнакай «Месяц карысных спраў» можна дасылаць творчыя справаздачы і фота пра тое, што карыснага ўдалося зрабіць у гэтыя дні. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць сімвалічныя падарункі — свечкі праекта ШПІРЭ — і Гадзіну Зямлі змогуць правесці як адна вялікая «энергазберагальная» сям'я!

Надзея НІКАЛАЕВА

Для даведкі: Гадзіна Зямлі — міжнародная акцыя, падчас якой у розных краінах свету на адну гадзіну выключаецца асвятленне і ўсе электрапрыборы ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсветка самых вядомых будынкаў (у Беларусі гэта — Нацыянальная бібліятэка). У 2015 годзе Гадзіна Зямлі пройдзе 28 сакавіка з 20.30 да 21.30.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.