Вы тут

Агрэсіўны нахабнік


За адзін вечар на трох жанчын напаў зламыснік у Брэсце і адабраў сумкі і пакеты. Паведамленні на пульт аператыўнага дзяжурнага паступалі з вуліц у раёне аўтавакзала. Там хуліган і высочваў сваіх ахвяр.

Першай стала 70-гадовая пенсіянерка: у яе рабаўнік выхапіў пакет з прадуктамі і ўцёк. Літаральна праз дзесяць хвілін злодзей спрабаваў адабраць сумачку ў 52-гадовай жанчыны. Яна актыўна абараняла сваю маёмасць і атрымала пераломы абедзвюх рук. Апошняй пацярпелай у той вечар стала жыхарка Драгічынскага раёна, што спяшалася на вакзал. У яе агрэсіўны нахабнік сумку адабраў і пры гэтым зламаў руку жанчыне.

Як расказала супрацоўніца прэс-службы абласнога УУС Аляксандра ЗАХАРАВА, праз чвэрць гадзіны пасля апошняга званка хуліган быў затрыманы. Яго знайшлі ў раёне чыгуначнага вакзала, дзе той развёў касцёр і паліў непатрэбныя яму з нарабаванага рэчы. Злодзеем аказаўся 24-гадовы непрацуючы жыхар Жабінкаўскага раёна, раней судзімы. Ён адпірацца не стаў і ва ўсім прызнаўся. Заведзена крымінальная справа.

Яна СВЕТАВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».