Вы тут

Суседу давярай, але паперку ў рэестры лепш правер


Для мінімізацыі рызык, якія звязаны з падачай прадаўцамі краін Мытнага саюза фальсіфікаваных дакументаў, што пацвярджаюць адпаведнасць прадукцыі тэхнічным рэгламентам МС, Мінэканомікі Беларусі рэкамендуе прадпрымальнікам звяртацца да Адзінага рэестра выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці Мытнага саюза.

У прэс-службе Мінэканомікі адзначылі, што адзіны рэестр з'яўляецца афіцыйнай крыніцай інфармацыі аб выдадзеных (зарэгістраваных) сертыфікатах адпаведнасці (дэкларацыях аб адпаведнасці) патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. У яго ўносяцца звесткі пра сертыфікаты адпаведнасці і дэкларацыях аб адпаведнасці, якія змяшчаюць звесткі аб рэгістрацыйным нумары названых дакументаў, іх тэрміны дзеяння, звесткі аб заяўніку на пацвярджэнне адпаведнасці, вытворцу прадукцыі, інфармацыю аб прадукцыі, якая дазваляе яе ідэнтыфікаваць, і інш.

Пры выкарыстанні звестак гэтага адзінага рэестра індывідуальным прадпрымальнікам мэтазгодна праверыць наяўнасць атрыманых ад прадаўца сертыфікатаў адпаведнасці або дэкларацый аб адпаведнасці, а таксама супаставіць інфармацыю, якая пазначана ў атрыманых сертыфікатах або дэкларацыях, са звесткамі ў рэестры, адзначылі ў Мінэканомікі.

Адзіны рэестр, а таксама пакрокавыя інструкцыі па пошуку сертыфікатаў адпаведнасці і дэкларацый аб адпаведнасці ў яго нацыянальных частках (Беларусі, Казахстана і Расіі) размешчаны на сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі пад банерам «Індывідуальнаму прадпрымальніку: аб пацвярджэнні адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці».

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.