Вы тут

Заробкі бюджэтнікаў і стыпендыі пералічаць


З гэтага месяца павысілася тарыфная стаўка першага разраду

Паводле пастановы Савета Міністраў № 109 ад 18 лютага 2015-га, тарыфная стаўка цяпер складае 292 тысячы рублёў. Мінулае павышэнне было ў лютым, калі стаўку вызначылі ў памеры 277 тысяч.

Прынятая мера дазволіць павялічыць заробкі людзей, занятых на дзяржаўных прадпрыемствах (сёння такіх каля 850 тысяч). Заработную плату сваіх супрацоўнікаў у адпаведнасці з новай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі пералічаць рэспубліканскія органы дзяржаўнага ўпраўлення, мясцовыя выканаўчыя органы, кіраўнікі бюджэтных арганізацый і тых устаноў, што атрымліваюць субсідыі і работнікі якіх прыроўнены па аплаце працы да бюджэтнікаў. Вырастуць таксама дзяржаўныя стыпендыі навучэнцам, даплаты маладым спецыялістам, даплаты за вучоныя ступені. Новае павышэнне стаўкі дазволіць наблізіць узровень заработнай платы бюджэтнікаў да ўзроўню сярэдняга заробку па краіне і забяспечыць заробкі нізкааплатных працоўных кадраў не ніжэй за вызначаны памер мінімальнай заработнай платы. Так, па звестках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, летась дзякуючы прынятым захадам (у тым ліку і павышэнню тарыфнай стаўкі, якое было двойчы) рэальны заробак, які вызначаецца колькасцю набытых спажывецкіх тавараў і паслуг на грошы, што засталіся пасля выплаты падаткаў і абавязковых узносаў, у бюджэтнай сферы павялічыўся ў параўнанні з 2013-м на 2,1 працэнта.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.