Вы тут

Хутка пачнецца паляванне на качку


Канкрэтныя тэрміны вызначаюць карыстальнікі ўгоддзяў

З другой суботы сакавіка (сёлета гэта 14-га) па другую нядзелю мая (10-га) у краіне будзе дзейнічаць чарговы сезон палявання.

3-31

Здабываць можна будзе крыжанку, чэрнець чырвонагаловую, чэрнець чубатую, чырка-траскунка, чырка-свістунка. Дазваляецца паляванне на самцоў (качараў), якія толькі падселі ці падляцелі да падсадной качкі (качак) ці чучала (чучалаў) у светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін, зброевым спосабам з засады толькі са схованкі з падвабліваннем, з дапамогай падсадной качкі (качак) і (ці) чучала (чучал) і вабіка (вабікаў).

— Дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі, зараджанымі шротам. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр'ераў, таксаў, выжлаў, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак, — распавёў «Звяздзе» старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — Агульная працягласць веснавога сезона палявання на качак не можа перавышаць чатырох тыдняў (28 каляндарных дзён). Канкрэтныя тэрміны веснавога палявання ў гэтым дыяпазоне вызначаюцца загадам ці іншым рашэннем карыстальніка паляўнічых угоддзяў да пачатку сезона палявання.

За парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання можна атрымаць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй зброі, іншых прылад палявання і прадметаў, якія сталі прыладамі ці сродкам здзяйснення парушэння, ці без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права на паляванне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.