Вы тут

Чыстая манета


На думку старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца, самыя актуальныя пытанні для сталічных улад — вырашэнне праблем з нездавальняючым станам некаторых тэрыторый, а таксама павелічэнне долі безнаяўных разлікаў.

Штрафы максімальныя

На аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме Андрэй Шорац запатрабаваў прымяняць максімальныя штрафы за нездавальняючы санітарны стан тэрыторый.

«Задача санітарнай службы стварыць такія ўмовы, каб людзі разумелі, што лепш утрымліваць тэрыторыю ў парадку і своечасова прыбіраць яе, чым плаціць штрафы. Калі кантралёры за кожнае парушэнне будуць накладваць максімальны штраф, тады гараджане пачнуць разумець, што лепш выконваць пастаўленыя ўмовы», — растлумачыў мэр сталіцы.

Фінансавы рычаг павінен стаць асноўным матывавальным фактарам у вырашэнні гэтых праблем. Паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача сталіцы Наталлі Жукавай, за два апошнія тыдні ў Мінску вырасла колькасць тэрыторый з нездавальняючым санітарным станам. Усяму віной надвор'е. У прыватным сектары праблему стварае адсутнасць кантэйнерных пляцовак, якія, магчыма, ёсць сэнс вярнуць. Праблемнай для сталічнай санслужбы з'яўляецца праца з таварыствамі ўласнікаў.

«Сёння тыя штрафы, якія выпісваюць начальнікам таварыстваў, аплачваюць жыхары. У канчатковым выніку на начальнікаў гэты рычаг дзейнічае слаба», — цытуе БЕЛТА галоўнага санітарнага ўрача горада.

Дзве карткі на аднаго жыхара

Андрэй Шорац таксама выказаў прапанову аб неабходнасці павышэння прывабнасці безнаяўных разлікаў для насельніцтва.

«Таму мы з усімі зацікаўленымі, у тым ліку з гандлёвымі сеткамі, прадпрыемствамі, якія аказваюць паслугі, павінны прадумаць пытанне аб тым, якім чынам зрабіць безнаяўныя плацяжы больш выгаднымі ў параўнанні з наяўнымі», — адзначыў старшыня Мінгарвыканкама.

У Беларусі ў абарачэнні знаходзіцца 12,3 млн плацежных картак, з іх 4 млн належаць жыхарам Мінска. У сярэднім на аднаго жыхара сталіцы прыпадае па дзве аплатныя карткі. Адным з дзейсных метадаў развіцця сістэмы безнаяўных разлікаў з'яўляецца максімальнае аснашчэнне аб'ектаў гандлю і паслуг аплатнымі тэрміналамі. У 2014 годзе ў сталічных аб'ектах гандлю і сэрвісу было ўстаноўлена больш за 5 тыс. тэрміналаў. Удзельная вага рознічнага таваразвароту, атрыманага ў выніку разліку за тавар з выкарыстаннем банкаўскай карткі, склала 22,2%, што на 3,5% вышэй, чым у цэлым па краіне. Вышэйшая за сярэднегарадскі ўзровень удзельная вага безнаяўных разлікаў у гандлёвых арганізацыях Першамайскага, Савецкага і Цэнтральнага раёнаў горада.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.