Вы тут

Падаражэлі газ, электрычнасць і цяпло


Такім чынам у сакавіку праіндэксаваны цэны на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію (ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне) для насельніцтва. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў №141 ад 27 лютага 2015 года, якая была апублікавана на Нацыянальным прававым партале. Дакумент уступіў у сілу з 1 сакавіка.

3-32

Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу яго кошт пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе 18 150 рублёў з аднаго жыхара ў месяц; а пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 52 400 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 29 650 рублёў з аднаго жыхара ў месяц.

Павышаны цэны і на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах. «Куб» такога паліва з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе 9 658,7 рубля, у летні перыяд — 6 084 рублі. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц ўстаноўлены на ўзроўні 18 150 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 51 600 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) — 24 250 рублёў.

Кошт электраэнергіі ў жылых дамах (кватэрах) з электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе цяпер складае 810 рублёў за 1 кВт/г, па дыферэнцыяваным тарыфе — 567,5 рубля ў перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1621,4 рубля ў перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00. Тарыф на электраэнергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт устаноўлены на ўзроўні 953,8 рубля за 1 кВт/г у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 і 2861,4 рубля за 1 кВт/г у астатні час сутак.

А ўвогуле электрычнасць, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачным тарыфе будзе абыходзіцца спажыўцам у памеры 953,8 рубля за 1 кВт/г, па дыферэнцыяваным тарыфе — 667,7 рубля за 1 кВт/г у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1907,6 рубля за 1 кВт/г у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з першых дзён вясны вызначаны ў памеры 96 424 рублі за 1 Гкал. Такім чынам, агучаныя тарыфы павялічваюцца прыкладна на 1,2-1,3%.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.