Вы тут

Курсант супраць злачынца


Крымінальныя жахі разыграліся ў клічаўскай вёсцы Дзмітрыеўка. Малодшы сяржант міліцыі Антон Галашчапаў, які яшчэ толькі вучыцца на другім курсе магілёўскага інстытута МУС, якраз адпачываў каля тэлевізара ў бацькоў, калі ў дом пастукалася акрываўленая суседка.

Перапалоханая жанчына паведаміла, што пасварылася са знаёмым, і ён схапіўся за нож. Нанёс ёй два ўдары, і невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б ахвяра не ўцякла.

Антон аказаў суседцы першую дапамогу, а калі прыехаў нарад міліцыі, прыняў актыўны ўдзел у пошуках злачынцы. Пакуль некалькі міліцыянераў прачэсвалі наваколле, ён з яшчэ адным супрацоўнікам РАУС дзяжурыў на месцы здарэння. Раптам патэнцыйны забойца паказаўся на гарызонце. Антон, апазнаўшы яго, разам з напарнікам кінуліся на машыне наўздагон. Пакуль малодшы сяржант утрымліваў мужчыну, кіроўца надзеў яму наручнікі.

Выкладчыкі ганарацца сваім студэнтам. Як адзначыла вядучы спецыяліст інстытута Наталля Гоманава, Антон прымае актыўны ўдзел у жыцці ВНУ і нават камандуе аддзяленнем. Сам курсант прызнаецца, што ў міліцыю прыйшоў па поклічы сэрца і яшчэ ні разу аб гэтым не пашкадаваў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.